wd wp Пошук:

Northrop Grumman Corporation

«НО́РТРАП ГРУ́МАН», «Нортрап Груман карпарэйшн» [англ. Northrop Grumman corporation], ваенна-прамысловая і тэхналагічная карпарацыя ў ЗША. Штат: 122000 работнікаў (2006).

Абарот: ~30 млрд. USD за год (2006).

Складаецца з 8 асноўных бізнес-сектараў, якія дзейнічаюць у 4 асноўных сферах вытворчасці: інфармацыі і паслуг, электронікі, авіякасмічнай, суднабудаўнічай.

Заснавана Джонам Нортрапам у Хаўтарне, штат Каліфорнія пад назвай «Нортрап Эркрафт інкарпарэйтэд» (1939). У далейшым у склад кампаніі ўвайшлі «Груман» (1994), «Весцінгауз» (1996), «Лагікон» (1997), «Тэледайн Раян» (1999), «Літан» (2001), «Ньюпарт Ньюс» (2001), «TRW» (2002).

Назвы: «Нортрап карпарэйшн» (з 1959), «Нортрап Груман карп.» (з 1994).

Прадукцыя

Першы серыйны прадукт: самалёт N-3PB для нарвежскіх ВПС (1940). Вядомыя прадукты: серыя самалётаў схемы «лятанае крыло», самалёты P-61, F-89, F-5, E-2 «Хокай», крылатая ракета SM-62 «Снарк».

Інфраструктура для разнастайных інф. сетак у маштабе ЗША, баявая сістэма інфармацыі пра мясцовасць (Combat Terrain Information System), радары для сістэм АВАКС і СТАРС (Joint STARS), электронныя сістэмы збору і аналізу інфармацыі, рабатэхніка.

Спадарожнікі ранняга папярэджання (Defense Support Program), касмічны тэлескоп «Джэймс Веб», сувязныя і разведвальныя ШСЗ. Проціракетны кінетычны знішчальнік (Kinetic Energy Interceptor).

«Нябачны» бамбардзір. B-2, беспілотны назіральнік «Глобал Хок», удзел у праграме знішчальніка F-35.

Серыя атамных ударных авіяносцаў «Німіц» (10 адзінак), серыя знішчальнікаў КРУ[5] «Арлі Бурк» (24 адзінкі). Карпарацыя будуе серыю шматмэтавых дэсантных караблёў «Уосп», супольна з «Джэнерал Дайнэмікс Электрык Боўт» — серыю ПЛАРБ «Вірджынія». Адзіная ў ЗША кампанія, якая распрацоўвае, будуе і мяняе паліва атамнага авіяноснага флоту ЗША. Распрацоўвае перспектыўны знішчальнік КРУ «Цумвальт» (DDG-1000) і атамны авіяносец CVN-78.

Зноскі

  1. Articles of Incorporation of Northrop Grumman Corporation — 2012.
  2. SIPRI Arms Industry Database — Stockholm International Peace Research Institute.
  3. 1 2 https://www.google.com/finance?q=NYSE%3ANOC&fstype=ii&ei=lHjHVtDQFNKDmAGjl7KwDg
  4. https://www.nyse.com/quote/XNYS:NOC
  5. КРУ — кіроўнае ракетнае ўзбраенне.
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Кампаніі паводле алфавіта
Катэгорыя·Кампаніі, заснаваныя ў 1994 годзе
Катэгорыя·Вытворцы суднаў ЗША
Катэгорыя·Авіябудаўнічыя кампаніі ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кампаніі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Вытворцы электронікі ЗША
Катэгорыя·Кампаніі ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных