wd wp Пошук:

Nolidae

Nolidae — сямейства лускакрылых.

Апісанне

Матылі сярэдніх і дробных памераў. Размах крылаў 12-35 мм. Вусікі дваяка-грабеньчатыя або расніцавыя. Хабаток звычайна добра развіты, часам рэдукаваны. Лоб і базальныя членікі вусікаў звычайна з пучкамі лускавінак. Вочы голыя, вочкі адсутнічаюць. Пярэднія крылы з добра развітым малюнкам з перавязак і палос і з 3 вельмі характэрнымі пучкамілускавінак, якія тырчаць. Афарбоўка няяркая, звычайна шэрых або бялёса-карычневых тонаў. Актыўнасць прымеркаваная да цёмнага часу сутак.

Змрочныя і начныя матылькі. Ва ўмеранай зоне ў большасці відаў 2 пакалення ў годзе, у некаторых відаў 3 пакалення. Вусені поліфагі — развіваюцца на розных драўняных і хмызняковых пародах, а таксама на многіх травяністых раслінах і лішайніках. Гусеніцы жывуць на розных травяністых і драўняных раслінах, акукляюцца ў трывалым, як быццам зробленым з пергаменту, кокане.

Арэал

Да 500 відаў, распаўсюджаных пераважна ў Інда-Малайскай вобласці. У Палеарктыцы каля 70 відаў.

Класіфікацыя

У сямействе вылучаюць наступныя падсямействы:

Падсямейства Nolinae

Падсямейства Chloephorinae

Падсямейства Westermanniinae Падсямейства Eariadinae

Падсямейства Collomeninae Падсямейства Bleninae Падсямейства Risobinae Падсямейства Eligminae Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Сямействы насякомых
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта