wd wp Пошук:

Node.js

Node.js — падзейна-арыентаваная серверная платформа распрацоўкі праграм для сеціва. У якасці мовы праграмавання выкарыстоўваецца JavaScript (існуе пашырэнне, якое дазваляе распрацоўку на CoffeScript — спрошчанай мове праграмавання, якая аўтаматычна канвертуецца ў JavaScript)[4]. Зыходны код Node.js заснаваны на V8 JavaScript Engine — распрацаваным Google рухавіку JavaScript з адкрытым зыходным кодам, які выкарыстоўваецца ў браўзеры Google Chrome.[5]

Распрацоўка Node.js пачалася ў 2009 годзе як персанальны некамерцыйны праект Раяна Даля (Ryan Dahl). Цяпер распрацоўка праекту спансуецца кампаніяй Joyent.[6]

Node.js выкарыстоўваюць такія карпарацыі, як GoDaddy, Groupon, IBM, LinkedIn, Microsoft, Netflix, PayPal, Rakuten, SAP, Tuenti, Voxer, Walmart, Yahoo! and Cisco Systems.

Прыклады

Рзалізацыя найпрасцейшага HTTP-серверу на Node.js, які адказвае тэкстам “Hello World” на кожны запыт:

var http = require('http');
http.createServer(function (req, res) \{
  res.writeHead(200, \{'Content-Type': 'text/plain'\});
  res.end('Hello World\n');
\}).listen(1337, '127.0.0.1');
console.log('Server running at <http://127.0.0.1:1337/'>);

Каб запусціць сзрвер дастаткова захаваць гэты код у файл (напрыклад example.js) і выканаць у камандным радку каманду накшталт:

% node.js example.js

Другі вядомы прыклад — TCP сэpвер, які вяртае кліенту тэкст кожнага атрыманага запыту:

var net = require('net');
var server = net.createServer(function (socket) \{
  socket.write('Echo server\r\n');
  socket.pipe(socket);
\});
server.listen(1337, '127.0.0.1');

Супольнасць распрацоўшчыкаў

Дзейнасць супольнасці распрацоўшчыкаў Node.js у асноўным сканцэнтравана вакол спісаў рассылкі nodejs і nodejs-dev, а таксама IRC каналу #node.js на freenode. Штогод супольнасць збіраецца на NodeConf — канферэнцыю распрацоўшчыкаў Node.js.[7]

Пашырэнне функцыянальнасці

Базавая функцыянальнасць Node.js можа быть пашырана з дапамогай падлучальных пакетаў. У склад дыстрыбутыву Node.js уваходзіць npm — менеджер пакетаў пашырэння, сістэма, якая спрошчваае працэс пампавання і ўсталявання пакетаў, а таксама сочыць за іх узаемазалежнасцямі.[8] Назва гэтай сістэмы, адпаведна яе аўтару, не з’яўляецца скарачэннем “Node.js Packet Manager”.[9]

Бібліятэка даступных для ўсталявання пакетаў называецца npm registrty Архівавана 30 ліпеня 2012. і налічвае больш чым 9 тысяч пакетаў.[10] Бібліятэка адкрыта для дапаўнення.

Зноскі

  1. node-v0.x-archive on GitHub
  2. (unspecified title) Праверана 2 верасня 2016.
  3. (unspecified title) Праверана 7 кастрычніка 2016.
  4. Старонка пашырэння coffe-script на npm registry Архівавана 30 ліпеня 2012.
  5. Хатняя старонка Node.js
  6. Why Everyone Is Talking About Node, Jolie O’Dell, 10 сакавіку 2011, Mashable
  7. NodeConf Schedule Announced Архівавана 17 верасня 2012., Klint Finley, 7 красавіку 2011, ReadWriteHack
  8. Хатняя старонка npm
  9. Старонка вапросаў і адказаў npm Архівавана 9 красавіка 2012.
  10. Хатняя старонка npm registry Архівавана 30 ліпеня 2012.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Праграмнае забеспячэнне паводле алфавіта
Катэгорыя·Свабоднае праграмнае забеспячэнне, напісанае на C++
Катэгорыя·Бібліятэкі JavaScript
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са складаным уваходам у Модуль:URL
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных