wd wp Пошук:

Nimrod

«Nimrod»камп’ютар для гульні ў нім[en].[1] Меў рэжымы як для гульні чалавека з камп’ютарам, так і для гульні камп’ютара з самім сабой. Створаны кампаніяй «Ferranti[en]» і ўпершыню прадстаўлены публіцы 5 мая 1951 года на выстаўцы «Фестываль Брытаніі[en]».

«Nimrod» лічыцца другім у гісторыі камп’ютарам, створаным непасрэдна для забаў.

У першую чаргу «Nimrod» быў распрацаваны для дэманстрацыі прынцыпаў аўтаматычных лічбавых камп’ютараў, і на выстаўцы любы ахвочы мог набыць інфармацыйны буклет[en], які распавядае аб камп’ютарах, гісторыі тэхнікі, гульні нім[en] і аб тым, як «Nimrod» гуляе ў нім.

Зноскі

  1. videogamehistorian. The Priesthood at Play: Computer Games in the 1950s (нявызн.). They Create Worlds (23 студзеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 22 снежня 2015. Праверана 27 мая 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Камп’ютарныя гульні паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Гісторыя камп’ютарнай тэхнікі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Камп’ютарныя гульні 1951 года