wd wp Пошук:

Nico Nico Douga

Nico Nico Douga (яп.: ニコニコ動画?) — японскі відэахостынг. Прагляд відэафайлаў на сайце патрабуе рэгістрацыі; прагляд загалоўкаў, апісанняў і пошук – не. Гледачы могуць пакідаць каментары да кожнага моманту відэа і маркаваць відэафайл тэгамі, класіфікуючы яго змесціва. Сайт падае карыстачам розныя дадатковыя сэрвісы. Аўтаматычна складаюцца рэйтынгі папулярнасці.

Усяго за год з невялікім пасля адкрыцця ён стаў пятым вэб-сайтам у Японіі па колькасці праводжанага на ім часу. Да мая 2008 года наведвальнікі праводзілі на ім у суме 12 мільёнаў гадзін за месяц [2] . Па стане на 2 лютага 2015 года з’яўляецца ў Японіі 8-м па наведвальнасці сайтам [3] .

Па стане на 31 сакавіка 2013 года сайт абслугоўвае 32,55 мільёна зарэгістраваных карыстальнікаў (на 19 мільёнаў больш, чым у верасні 2009 года) 17,2% з іх маладзейшых за 20 гадоў, 41,7% ва ўзросце ад 20 да 29 гадоў, 22 ,4% ва ўзросце ад 30 да 39 гадоў, 12,1% - ад 40 да 49 гадоў, 3,5% - ад 50 да 59 гадоў. Наведвальнасць - 116,23 мільёна прагледжаных старонак у дзень. [4]

Нататкі

  1. Alexa Internet — 1996. Праверана 29 лістапада 2017.
  2. Meet Hiroyuki Nishimura, the Bad Boy of the Japanese Internet(англ.)  (недаступная спасылка). Wired (19 мая 2008). Архівавана з першакрыніцы 14 чэрвеня 2013. Праверана 13 чэрвеня 2013.
  3. Alexa Traffic ranking(нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 чэрвеня 2013. Праверана 13 чэрвеня 2013.
  4. Result Briefing for the Six Months Ended March 2013(англ.)  (недаступная спасылка). Wired (9 мая 2013). Архівавана з першакрыніцы 3 ліпеня 2013. Праверана 30 чэрвеня 2013.
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са складаным уваходам у Модуль:URL
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сайты, якія з’явіліся ў 2006 годзе
Катэгорыя·Сайты паводле алфавіта