wd wp Пошук:

Hemiphractidae

Hemiphractidae — сямейства бясхвостых земнаводных, прадстаўнікі якога жывуць у Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыцы. Раней гэтая група была апісана як падсямейства (Hemiphractinae) у складзе сямейства Hylidae. Больш познія даследаванні прывялі да апісання асобнага сямейства, якое часам падзяляюць на тры самастойныя сямействы: Amphignathodontidae (Flectonotus і Gastrotheca), Cryptobatrachidae (Cryptobatrachus і Stefania) і Hemiphractidae (Hemiphractus). Пытанне аб тым, якая з гэтых класіфікацый з’яўляецца больш дакладнай, актыўна абмяркоўваецца.

Размнажэнне

Незвычайнай адаптацыяй ў гэтым сямействе з’яўляецца біялогія размнажэння, калі яйкі развіваюцца ў жабянятак на спіне самкі (у большасці адсутнічае стадыя вольнага плавання апалонікаў). У некаторых родаў яйкі заключаны ў так званую торбу.

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Бясхвостыя земнаводныя