wd wp Пошук:

Nürnberg

Nürnberg — беларускі пост-панк гурт, які выконвае песні выключна на беларускай мове. Заснаваны ў 2016 годзе.[1]

У звычайным жыцці Алег Савуцін працуе медыкам[2].

Гісторыя

Удзельнікі гурта пазнаёміліся ў школе і ў асноўным выконвалі каверы. Аднак тэкст і музыка песні Žorstka, былі напісаны яшчэ ў 2013 годзе, калі яны былі ў адзінаццатым класе.

Першая дэма-версія была выпушчана ў жніўні 2017 года. У той час «Nürnberg» пачалі запісваць свой EP пад назвай «U nikudy», які быў выпушчаны 8 студзеня 2018 года[3]. 5 лістапада 2018 года гурт выпусціў дэбютны альбом — «Skryvaj»[4]. Nürnberg выступалі на фестывалях і канцэртах па ўсёй Беларусі, Польшчы, Расіі, Латвіі і Літве[5].

Партал Tuzin FM назваў гурт Nürnberg Адкрыццём 2018 года[6].

20 красавіка 2020 года «Nürnberg» выпусцілі другі альбом, пад назвай «Paharda».[7] Запіс, звядзенне і майстарынг альбома ажыццяўляў Раман Камагорцаў, гітарыст калектыву Molchat Doma[8].

1 студзеня 2021 года, часопіс Eatmusic напісаў, што гэты пост-панк калектыў заслугоўвае ўвагі.[8]

Назва

Назва гурта паходзіць ад горада Нюрнберг і звязана з гісторыяй каранацыі Вітаўта, вялікага князя Літоўскага[2]. Прызначаная на 8 верасня 1430 цырымонія не адбылася, паколькі палякі не прапусцілі дэлегацыю, якая везла вырабленыя ў Нюрнбергу кароны Вітаўта і яго жонкі Ульяны. У кастрычніку ў Вільні, Ягайла прапаноўваў кампраміс, дапускаў каранацыю, з тым, каб пасля яго смерці карона караля літоўскага адыходзіла б да аднаго з сыноў Ягайлы. Апошнія лісты Вітаўта сведчаць аб тым, што ён згаджаўся на такое рашэнне. Аднак яго імкненне стаць каралём не ажыццявіліся: Вітаўт раптам памёр 27 кастрычніка 1430 г. у Троках.

Зноскі

  1. https://vk.com/nurnberg_band
  2. 1 2 https://www.youtube.com/watch?v=C1ecSkRvfwo
  3. https://vk.com/nurnberg_band?w=wall-127560993_74
  4. https://vk.com/nurnberg_band?w=wall-127560993_370
  5. https://www.last.fm/ru/music/Nürnberg/+wiki
  6. tuzinfm.by
  7. https://vk.com/nurnberg_band?w=wall-127560993_1567
  8. 1 2 https://eatmusic.ru/intervyu-nurnberg/
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра музычныя калектывы без ілюстрацый
Катэгорыя·Музычныя калектывы паводле алфавіта
Катэгорыя·З’явіліся ў 2016 годзе