Minmi (лац.) — род невялікіх дыназаўраў з групы анкілазаўраў, якія жылі напачатку мелавога перыяду, каля 119 да 113 мільёнаў гадоў назад.
Быў апісаны Ральфам Молнарам у 1980 годзе. Новыя кладыстычны аналіз, праведзены Томпсан і яго калегамі ў 2011 годзе паказаў, што Minmi з’яўляецца базальным анкілазаўрам. Названы па месцы знаходкі — Minmi Crossing, Аўстралія. Апісаны па двух добра захаваных узорах, у тым ліку па поўным шкілеце, а таксама былі выяўлены дадатковыя фрагменты касцей, якія могуць адносіцца да гэтага роду.[1]