wd wp Пошук:

Midnight Commander

«Midnight Commander» (mc, міднайт-камандэр, літаральна: «паўночны камандзір») — адзін з кансольных файлавых менеджараў для Unix-падобных аперацыйных сістэм, клон «Norton Commander» . Асноўны інтэрфейс складаецца з дзвюх панэляў, на якіх адлюстроўваецца файлавая сістэма.

«Midnight Commander» мае магчымасць прагляду зместу файлаў RPM-пакетаў, працуе з папулярнымі фарматамі архіваў, нібыта яны проста каталогі, а таксама можа працаваць як кліент FTP ці FISH. У «Midnight Commander» убудаваны рэдактар mcedit (але можна ўказаць і іншы). Сярод магчымасцяў mcedit ёсць падсвятленне сінтаксісу для розных моў, магчымасць работы ў рэжымах ASCII ці HEX.

«Midnight Commander» таксама можа пераймяноўваць групы файлаў. Гэта зручна пры маніпуляванні вялікімі групамі файлаў, напрыклад, каб узгадніць іх з новым спосабам наймення. «Midnight Commander» можа таксама перасоўваць файлы ў розныя каталогі і адначасова пераймяноўваць іх. Дазваляецца ўказваць уваходныя і выніковыя імёны файлаў з дапамогай падстаноўчых знакаў. Пры гэтым можна карыстацца рэгулярнымі выразамі. Акрамя таго, карыстальнік можа абіраць ці ўжываць магчымасць «shell patterns» (аўтаматычнае групаванне падстаноўчых знакаў).

«Midnight Commander» у цяперашні час уключаны ў большасць дыстрыбутываў Linux і мае пашыральнасць пад GNU General Public License.

mc даволі папулярны на Linux дзякуючы пабудове на гнуткіх тэкставых інтэрфейсах (Ncurses альбо S-lang), што дазваляе яму працаваць на звычайнай кансолі, у вакне X-тэрмінала, паверх SSH-злучэння і з усімі відамі аддаленых абалонак.

Магчымасці

Зноскі

  1. The mc Open Source Project on Open Hub: Languages Page — 2006. Праверана 5 верасня 2018.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Праграмнае забеспячэнне паводле алфавіта
Катэгорыя·Праграмнае забеспячэнне для Mac OS X
Катэгорыя·S-Lang
Катэгорыя·GNU
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Кросплатформавае праграмнае забеспячэнне
Катэгорыя·Праграмнае забеспячэнне, распрацаванае ў 1994 годзе
Катэгорыя·Праграмнае забеспячэнне з ліцэнзіяй GNU GPL
Катэгорыя·Свабоднае праграмнае забеспячэнне, напісанае на C
Катэгорыя·Файлавыя менеджары
Катэгорыя·Curses
Катэгорыя·Праграмнае забеспячэнне для Linux
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных