wd wp Пошук:

Mercedes-Benz W210

Mercedes-Benz W210, 1998

Mercedes-Benz W210 — аўтамабіль бізнес-класа ў вытворчай гаме Mercedes-Benz. Быў прадстаўлены ў якасці пераемніка серыі W124 у маі 1995 года, спачатку як седан, а ў чэрвені 1996 года і ў кузаве ўніверсал (S210).

На гэтай мадэлі, упершыню на аўтамабілях Mercedes-Benz, былі скарыстаныя падвойныя авальныя фары, якія вызначылі аблічча цэлага шэрагу мадэляў фірмы.

У 2002 годзе быў заменены на W211.

Было выраблена 1.653.437 адзінак гэтай серыі на зборачных лініях у Зіндэльфінгене, Раштатце і Грацы.

Тыпы кузава

Седан (W 210)

Седан (W 210)

У маі 1995 года быў прадстаўлены седан новага пакалення E-Klasse (унутранае пазначэнне W 210).

У залежнасці ад памеру паліўнага бака, ёмістасць багажнага адсека складае 500 літраў (65 літраў бак) або 520 л (80 л бак). Каб палегчыць транспарціроўку доўгіх прадметаў, за дадатковую плату мог быць усталяваны люк у заднім сядзенні.

Седаны былі 4818 мм у даўжыню, 1799 мм — у шырыню, і 1450 мм — у вышыню, колавая база — 2833 мм.

Было выраблена 1.374.199 аўтамабіляў.[1]

Універсал (S 210)

Універсал (S 210)

У чэрвені 1996 года быў прадстаўлены ўніверсал (унутранае пазначэнне S210). Аб’ём багажніка складае 600 літраў, а пры складанні задняга сядзення і загрузцы да даху яго максімальны аб’ём можа быць павялічаны да 1975 літраў. Універсал меў даўжыню 4850 мм, шырыню — 1799 мм і вышыню — 1496 мм.

Выпуск універсалаў скончаны ў снежні 2002 года. Выпушчана 279.238 аўтамабіляў.

Шасі (VF 210)

Аўтамабіль хуткай дапамогі (на шасі VF 210)

Адначасова з універсалам з’явілася мадыфікацыя VF210 — шасі з колавай базай, павялічанай на 74 см. У адрозненне ад 124 серыі, версіі са стандартнай колавай базай не было. Першапачаткова выпускалася шасі E 290 Turbodiesel, пазней да шэрагу дадаліся E 250 Diesel (для італьянскага рынку), E 280 і E 220 CDI.

Шасі не будаваліся цалкам на Mercedes-Benz — кузавы ўніверсалаў пастаўляліся на завод Binz, дзе яго змянялі адпаведным чынам.

Шасі прызначалася для далейшага мантажу любога кузава ці пабудовы машын хуткай дапамогі непасрэдна ў кампаніі Binz. Асноўнымі заказчыкамі VF 210 былі трунары і транспартныя арганізацыі.

Падоўжаны седан (V 210)

падоўжаны седан (V 210)

Падоўжаны седан быў створаны па замове тайскай каралеўскай сям’і ў 1996 годзе, але ў сувязі з вялікім попытам, версія E-Klasse з доўгай колавай базай з канца 1996 года стала выпускацца серыйна. Гэты варыянт кузава таксама быў распрацаваны ў супрацоўніцтве з Binz.

E320 мае колавую базу падоўжаную на 97 см, шэсць дзвярэй і трэці шэраг сядзенняў. Кліенты маглі выбіраць паміж пяццю- і шасціцыліндравымі бензінавымі і дызельнымі рухавікамі. Акрамя згаданай мадэлі з шасцю дзвярыма і трыма радамі сядзенняў, быў пабудаваны і чатырохдзвярны варыянт з двума процілеглымі радамі задніх сядзенняў.

Камплектацыі

Classic

Камплектацыя Classic была базавай у мадэльным шэрагу.

Знешне вылучалася чорнымі дзвярнымі ручкамі, молдынгамі кантраснага колеру. Чорны колер мелі сярэдняя стойкі і дахавыя паласы вадастоку. У залежнасці ад рухавіка ставіліся 15"- ці 16"-цалёвыя сталёвыя колы з каўпакамі. На E 420 былі 16"-цалёвыя літыя дыскі з 10 адтулінамі, запазычаныя ў камплектацыі Elegance. У салоне — аздабленне панэлі з платану, вобад рулявога кола з чорнага ўспененага пластыку. Рычаг пераключэння перадач чорнага колеру, з надпісам Classic. Абабіўка сядзенняў мела малюнак «хваля» і мела чорны, сіні, “шампіньён” або шэры колер.

Пасля рэстайлінгу быў зменены дызайн колавых каўпакоў, дзвярныя ручкі сталі фарбавацца ў колер кузава. Акрамя таго, у аздабленні салона сталі ўжывацца тканіна ўзора “Cannes” і дрэва “Alameda”.

Elegance

За дадатковую плату была даступная каплектацыя Elegance.

Знешне вылуалася храмаваным аздабленнем бампераў, бакавых молдзінгаў і дзвярных ручак. Дахавыя паласы вадастоку фарбаваліся ў колер кузава. Колы мелі 16"-цалёвыя літыя дыскі з 10 адтулінамі. У салоне з’явіліся антыблікавае ўнутранае люстэрка задняга выгляду; сонцаахоўныя брылі з люстэркам, якія маюць падсвятленне. У спінках пярэдніх сядзенняў меліся кішэні, падлакотнік са скрыняй, ліхтары ў дзвярах. Была палепшана вентыляцыя задняй частцы салона. Рычаг пераключэння перадач і рулявое кола абцягнутыя скурай пад колер панэлі. Сядзенні маюць дызайн тканіны “Прэстыж” і аздабленне панэлі выканана з каштоўных парод дрэва.

Пасля мадэрнізацыі ў залежнасці ад рухавіка сталі ўсталёўвацца 16"- ці 17"-цалёвыя літыя дыскі з адзінаццаццю адтулінамі. Да абсталявання інтэр’еру быў дададзены пакет асвятлення і алюмініевыя пласціны з надпісам “Mercedes-Benz” на парогах.

Avantgarde

Камплектацыя Avantgarde мае падкрэслена вытанчаны і спартыўны кірунак.

Як і камплектацыя Elegance, вылучаецца храмаваным аздабленнем і фарбаваннем молдынгаў на даху ў колер кузава. Акрамя таго, былі афарбаваныя ў колер кузава і бакавыя молдынгі. У адрозненне ад іншых камплектацый, шкленне падфарбоўвалі сінім колерам замест зялёнага. Сярэднія стойкі былі абклееныя градыентнай плёнкай ў колер кузава. Рашотка мае ламелі з глянцавай чорнай устаўкай. Avantgarde дадаткова мелі спецыяльна ўведзеныя колеры: “Violan” і “Amazonit”.

Шасі нязначна зніжана ва ўсіх заднепрывадных мадэлях. 16"-цалёвыя літыя дыскі з 5 адтулінамі.

Былі ксенонавыя фары, якія дадаткова абсталёўваліся ачышчальнікамі і аўтаматычным рэгуляваннем далёкасці святла.

У салоне Avantgarde мае тыя ж дадаткі, што і Elegance. Матэрыял абіўкі сядзенняў меў малюнак “Tiffany”. Аздабленне панэлі выканана з цёмнага клёну. Рычаг каробкі перадач, скураны руль і рамяні бяспекі ў гэтай камплектацыі заўсёды мелі чорны колер.

Пасля рэстайлінгу дыяпазон абсталявання быў ​​пашыраны.

4MATIC

Як і на папярэдняй мадэлі, з 1997 года ў якасці опцыі стала даступнай паўнапрывадная сістэма 4MATIC. Распрацоўка і пабудова вялася ў супрацоўніцтве са Steyr-Daimler-Puch GmbH у Грацы. Запуск новых 4MATIC мадэляў ажыццяўляўся ў два этапы: E280 4MATIC — у снежні 1996 года, варыянт з 3,2-літровым рухавіком E320 4MATIC — у чэрвені 1997 года, а пазней і E 430 4MATIC. Поўным прывадам маглі абсталёўвацца як седаны, так і ўніверсалы.

У параўнанні з сістэмай папярэдняга пакалення, канцэпцыя прывада атрымала прынцыпова далейшае развіццё. Сталы прывад на ўсе колы спалучаецца з сістэмай курсавай устойлівасці ETS, якая замяняе блакаванне дыферэнцыялаў. ETS аўтаматычна ўключыцца, калі прынамсі адно кола круціцца на склізкай паверхні.

На базе E 430 4MATIC фірмай AMG быў зроблены E 55 AMG 4MATIC[2].

Guard

З красавіка 1995 года на заводзе ў Зіндэльфінгене вырабляліся браніраваныя седаны серыі 210.

На працягу ўсяго перыяду будаўніцтва седаны былі даступныя з высокай ступенню браніравання В6. Высокая вага датаковых элементаў браніравання патрабавала павышанай магутнасці, таму браніраванне прапаноўвалася для мадэлі E420 (з верасня 1997-га — E430) з васьміцыліндравым рухавіком.

У сакавіку 1997 года была таксама прапанаваная мадыфікацыя, якая мела ўзровень B4, што забяспечвае абарону ад найбольш распаўсюджаных пісталетаў. Гэты варыянт браніравання быў палегчаным, таму з восені 1997 года быў таксама даступны і для мадэлі з шасціцыліндравым рухавіком (мадэль E 320).

Асаблівасцю браніравання з’яўляецца поўная інтэграцыя ахоўных элементаў у канструкцыю кузава.

AMG

E 55 AMG (1999–2002)

Атэлье Mercedes-AMG на аснове серыйных мадэляў Mercedes-Benz E-класа (камплектацыя Avantgarde) вырабляла мадыфікаваныя версіі аўтамабіляў. Пакет абсталявання ўключаў у сябе мадыфікаваныя бамперы і бакавыя спадніцы, сістэму выпуску, спартыўную падвеску, лёгкасплаўныя дыскі памерам 8Jx18 ET31 (спераду) і 9Jx18 ET35 (ззаду), шыны 235/40 R18 (пярэднія) і 265/35 R18 (заднія).

У мадэлях W210, даведзеных AMG, выкарыстоўваліся 4 рухавіка. У 1996 годзе з’явілася першая мадэль — E36 AMG, абсталяваная рухавіком M104.995. Потым з’явілася E50 AMG з рухавіком M119.985, якая выраблялася толькі адзін год. У 1998 з’явілася мадэль E55 AMG з рухавіком M113 аб’ёмам 5,5 л V8 SOHC 24V магутнасцю 354 к. с. E55 AMG па замове былі даступныя таксама з прывадам на ўсе колы 4MATIC. На вяршыні мадэльнага шэрагу стаяла мадэль E60 AMG з 6,0 літровым V8 M119 магутнасцю 381 к. с. (1996–1998).

Рухавікі

Для серыі 210 быў шырокі выбар аўтамабіляў з бензінавымі і дызельнымі рухавікамі. Першапачаткова мадэльны шэраг складаўся з рухавікоў, што стаялі на апошніх аўтамабілях яго папярэдніка, якія былі паступова заменены больш сучаснымі.

Гама рухавікоў уключала 4-, 6- і 8-цыліндравыя рухавікі, як бензінавыя (атмасферныя і з нагнятальнікамі), так і дызельныя. W210 — апошняе пакаленне Е-класа, на якое ўсталёўваліся дызельныя рухавікі без наддзімання, а таксама радныя 6-цыліндравыя бензінавыя (замененыя рухавікамі V6 у 1997 годзе).

Бензінавыя

Чатырохцыліндравыя

Мадэль Рухавік
(Код)
Аб'ём  
(см³)
Тып Магутнасць
пры аб/хв
Макс. крутоўны момант
пры аб/хв
Вага
(кг)
Макс. хуткасць
(км/г)
Паскарэнне
0–100 км/г
(с.)
Расход паліва
(l/100 км)
Тэрмін вытворчасці

Седаны (W210)
E 200210.035M 111 E 20
(111.942HFM)
1998I4100 кВт (136 к.с.)
пры 5500
190 Н·м
пры 4000
144020511,49,105/95–05/96
190 Н·м
пры 3700-4500
06/96–07/99
151020910,89,307/99–06/00
E 200
Kompressor
1
210.045M 111 E 20 ML
(111.947ME)
132 кВт (180 к.с.)
пры 5400
250 Н·м
пры 2500-4800
1495???06/95–07/96
137 кВт (186 к.с.)
пры 5300
260 Н·м
пры 2500-4800
15102318,99,908/97–07/99
15802329,59,607/99–06/00
141 кВт (192 к.с.)
пры 5300
270 Н·м
пры 2500-4800
15102318,99,908/97–07/99
15802329,59,607/99–06/00
E 200 Kompressor210.048M 111 E 20 EVO ML
(111.957)
120 кВт (163 к.с.)
пры 5300
270 Н·м
пры 2500-4800
15402229,78,905/00–03/02
E 230210.037M 111 E 23
(111.970HFM)
2295110 кВт (150 к.с.)
пры 5400
220 Н·м
пры 3700-4500
145021510,58.305/95–06/98
Універсалы (S210)
E 200 T210.235M 111 E 20
(111.942HFM)
1998I4100 кВт (136 к.с.)
пры 5500
190 Н·м
пры 3700-4500
156019812,29,406/96–07/99
1610198119,607/99–06/00
E 200 Kompressor T 1210.245M 111 E 20 ML
(111.947ME)
137 кВт (186 к.с.)
пры 5300
260 Н·м
пры 2500-4800
16202259,11008/97–07/99
2239,907/99–06/00
141 кВт (192 к.с.)
пры 5300
270 Н·м
пры 2500-4800
16202259,11008/97–07/99
2239,907/99–06/00
E 200 Kompressor T210.248M 111 E 20 EVO ML
(111.957)
120 кВт (163 к.с.)
пры 5300
270 Н·м
пры 2500-4800
164021810,29,305/00–12/02
E 230 T210.237M 111 E 23
(111.970HFM)
2295110 кВт (150 к.с.)
пры 5400
220 Н·м
пры 3700-4500
157020811,29,504/96–06/98

* Дадзеныя аб магутнасці прыведзены са стандартнай скрынкай перадач.
1 толькі ў Грэцыі, Італіі, Партугаліі, Турцыі, Балгарыі, Харватыі, Македоніі, Венгрыі

Шасціцыліндравыя

Мадэль Рухавік
(Код)
Аб'ём  
(см³)
Тып Магутнасць
пры аб/хв
Макс. крутоўны момант
пры аб/хв
Вага
(кг)
Макс. хуткасць
(км/г)
Паскарэнне
0–100 км/г
(с.)
Расход паліва
(l/100 км)
Тэрмін вытворчасці

Седаны (W210)
E 240210.061M 112 E 24
(112.911ME)
2398V6125 кВт (170 к.с.) 1
пры 5900
225 Н·м
пры 3000-5000
15002239,610,308/97–07/99
15802249,810,807/99–05/00
210.062M 112 E 26
(112.914)
2597125 кВт (170 к.с.)
пры 5500
240 Н·м
пры 4500
15902299,310,805/00–03/02
E 280210.053M 104 E 28
(104.945HFM)
2799I6142 кВт (193 к.с.)
пры 5500
270 Н·м
пры 3750
15702308,610,412/95–03/97
E 36 AMGM 104 E 36
(104.945HFM)
3606206 кВт (280 к.с.)
пры 5750
385 Н·м
пры 4000-4750
1610250 26,7?
E 280210.063M 112 E 28
(112.921ME)
2799V6150 кВт (204 к.с.)
пры 5700
270 Н·м
пры 3000-5000
15402348,510,603/97–07/99
15402308,910,807/99–03/02
E 280 4MATIC210.08116502239,11102/97–07/99
17202239,411,207/99–03/02
E 320210.055M 104 E 32
(104.995HFM)
3199I6162 кВт (220 к.с.)
пры 5500
315 Н·м
пры 3850
16002357,810,412/95–03/97
210.065M 112 E 32
(112.921ME)
V6165 кВт (224 к.с.)
пры 5600
315 Н·м
пры 3000-4800
15802387,710,303/97–07/99
16302387,910,307/99–03/02
E 320 4MATIC210.0821670234811,102/97–07/99
17202348,311,107/99–03/02
Універсалы (S210)
E 240 T210.261M 112 E 24
(112.911ME)
2398V6125 кВт (170 к.с.) 1
пры 5900
225 Н·м
пры 3000-5000
159021610,510,708/97–07/99
167021510,711,207/99–05/00
210.262M 112 E 26
(112.914)
2597125 кВт (170 к.с.)
пры 5500
240 Н·м
пры 4500
16802199,511,805/00–12/02
E 280 T210.263M 112 E 28
(112.921ME)
2799150 кВт (204 к.с.)
пры 5700
270 Н·м
пры 3000-5000
17002259,511,307/99–06/00
2239,211,506/00–12/02
E 280 4MATIC T210.28117402109,911,202/97–07/99
181021710,211,507/99–12/02
E 320 T210.265M 112 E 32
(112.921ME)
3199165 кВт (224 к.с.)
пры 5600
315 Н·м
пры 3000-4800
16702308,510,602/97–07/99
18102308,710,607/99–12/02
E 320 4MATIC T210.28216852288,811,306/97–07/99
18102259,211,507/99–12/02

* Дадзеныя аб магутнасці прыведзены са стандартнай скрынкай перадач.
1 на рынку Бельгіі E 240 (1997–2000 гг) меў магутнасць паменшаную да 120 кВт / 163 к.с.
2 абмежаваная электронікай

Васьміцыліндравыя

Мадэль Рухавік
(Код)
Аб'ём  
(см³)
Тып Магутнасць
пры аб/хв
Макс. крутоўны момант
пры аб/хв
Вага
(кг)
Макс. хуткасць
(км/г)
Паскарэнне
0–100 км/г
(с.)
Расход паліва
(l/100 км)
Тэрмін вытворчасці

Седаны (W210)
E 420210.072M 119 E 42
(119.985)
4196V8205 кВт (279 к.с.)
пры 5700
400 Н·м
пры 3900
1615250 1710,602/96–02/98
E 50 AMGM 119 E 50
(119.985)
4973255 кВт (347 к.с.)
пры 5750
480 Н·м
пры 3750-4250
16756,211,601/96–08/97
E 60 AMGM 119 E 60
(119.985)
5956280 кВт (381 к.с.)
пры 5500
580 Н·м
пры 3750
17155,1 ?96–98
E 60 AMG 6.3M 119 E 60
(119.985)
6298298 кВт (405 к.с.)
пры 5500
616 Н·м
пры 3600
17155 ?96–98
E430210.070M 113 E 43
(113.940ME)
4266205 кВт (279 к.с.)
пры 5750
400 Н·м
пры 3000-4000
16506,611,308/97–07/99
168010,807/99–03/02
E 430 4MATIC210.08317706,812,307/99–03/02
E 55 AMG210.074M 113 E 55
(113.980ME)
5439260 кВт (354 к.с.)/5500530 Н·м
пры 3000
17105,712,110/97–03/02
E 55 AMG 4MATIC210.08318005,8?07/99–03/02
Універсалы (S210)
E 420 T210.272M 119 E 42
(119.985)
4196V8205 кВт (279 к.с.)
пры 5700
400 Н·м
пры 3900
1740250 1 710,604/96–09/97
E 50 AMG TM 119 E 50
(119.985)
4973255 кВт (347 к.с.)
пры 5750
480 Н·м
пры 3750-4250
17756,2?04/96–09/97
E 60 AMG TM 119 E 60
(119.985)
5956280 кВт (381 к.с.)
пры 5500
580 Н·м
пры 3750
18155,6 ?96–98
E 430 T210.270M 113 E 43
(113.940ME)
4266205 кВт (279 к.с.)
пры 5750
400 Н·м
пры 3000-4000
17302436,912,108/97–07/99
177011,407/99–12/02
E 430 4MATIC T210.28318602437,212,907/99–12/02
E 55 AMG T210.074M 113 E 55
(113.980ME)
5439260 кВт (354 к.с.)
пры 5500
530 Н·м
пры 3000
1810250 1 5,912,110/97–12/02
E 55 AMG 4MATIC T210.28419106,113,207/99–12/02

* Дадзеныя аб магутнасці прыведзены са стандартнай скрынкай перадач.
1 абмежаваная электронікай

Дызельныя

Чатырохцыліндравыя

Мадэль Рухавік
(Код)
Аб'ём  
(см³)
Тып Магутнасць
пры аб/хв
Макс. крутоўны момант
пры аб/хв
Вага
(кг)
Макс. хуткасць
(км/г)
Паскарэнне
0–100 км/г
(с.)
Расход паліва
(л/100 км)
Тэрмін вытворчасці

Седаны (W210)
E 200 Diesel 1210.003OM 604 D 20
(604.917)
1997I465 кВт (88 к.с.)
пры 5000
135 Н·м
пры 2000-4650
146017717,67,606/96–07/98
E 200 CDI210.007OM 611 DE 22 LA red.
(611.961 red.)
215175 кВт (102 к.с.)
пры 4200
235 Н·м
пры 1500-2600
154018713,76,306/98–07/99
214885 кВт (115 к.с.)
пры 4200
250 Н·м
пры 1400-2600
159019912,56,207/99–03/02
E 220 Diesel210.004OM 604 D 22
(604.912EVE)
215570 кВт (95 к.с.)
пры 5000
150 Н·м
пры 3100
1460180176,605/95–07/99
E 220 CDI210.006OM 611 DE 22 LA
(611.961)
215192 кВт (125 к.с.)
пры 4200
300 Н·м
пры 1800-2600
154020011,26,306/98–07/99
2148105 кВт (143 к.с.)2
пры 4200
315 Н·м
пры 1800-2600
159021310,46,207/99–03/02
Універсалы (S210)
E 220 CDI T210.206OM 611 DE 22 LA
(611.961)
2151I492 кВт (125 к.с.)
пры 4200
300 Н·м
пры 1800-2600
165019311,76,706/98–07/99
2148105 кВт (143 к.с.) 2
пры 4200
315 Н·м
пры 1800-2600
169020510,96,207/99–12/02

* Дадзеныя аб магутнасці прыведзены са стандартнай скрынкай перадач.
1 толькі ў Партугаліі
2 на рынку Бельгіі E 220 CDI і E 220 CDI T (1999–2002 гг) меў магутнасць паменшаную да 100 кВт / 136 к.с.

Пяціцыліндравыя

Рухавік OM 602.982 (Мадэль E 290 Turbodiesel)
Мадэль Рухавік
(Код)
Аб'ём  
(см³)
Тып Магутнасць
пры аб/хв
Макс. крутоўны момант
пры аб/хв
Вага
(кг)
Макс. хуткасць
(км/г)
Паскарэнне
0–100 км/г
(с.)
Расход паліва
(л/100 км)
Тэрмін вытворчасці

Седаны (W210)
E 250 Diesel 1210.010OM 605 D 25
(605.912ERE)
2497I583 кВт (113 к.с.)
пры 5000
170 Н·м
пры 3200
151019315,3706/95–07/99
E 250
Turbodiesel
2
210.015OM 605 D 25 LA
(605.962ERE)
110 кВт (150 к.с.)
пры 4400
280 Н·м
пры 1800-3600
156020610,4806/96–07/99
E 270 CDI210.016OM 612 DE 27 LA
(612.961)
2685125 кВт (170 к.с.)
пры 4200
370 Н·м пры 1600-2800
(400 Н·м пры 1800-2600) 4
163022596,907/99–03/02
E 290
Turbodiesel
210.017OM 602 DE 29 LA
(602.982EVE)
287495 кВт (129 к.с.)
пры 4000
300 Н·м
пры 1800
154019511,56,803/96–06/99
Універсалы (S210)
E 250 Diesel T 3210.210OM 605 D 25
(605.912ERE)
2497I583 кВт (113 к.с.)
пры 5000
170 Н·м
пры 3200
163018516,28,605/96–07/99
E 250
Turbodiesel T
3
210.215OM 605 D 25 LA
(605.962ERE)
110 кВт (150 к.с.)
пры 4400
280 Н·м
пры 1800-3600
168020311,38,309/97–07/99
E 270 CDI T210.216OM 612 DE 27 LA
(612.961)
2685125 кВт (170 к.с.)
пры 4200
370 Н·м пры 1600-2800
(400 Н·м пры 1800-2600) 4
17302139,57,107/99–12/02
E 290
Turbodiesel T
210.217OM 602 DE 29 LA
(602.982EVE)
287495 кВт (129 к.с.)
пры 4000
300 Н·м
пры 1800
165019012,27,204/96–06/99

* Дадзеныя аб магутнасці прыведзены са стандартнай скрынкай перадач.
1 толькі ў Грэцыі, Італіі, Партугаліі, Турцыі, Балгарыі, Харватыі, Македоніі, Венгрыі
2 толькі ў Італіі
3 толькі ў Італіі, Бельгіі і на поўдні Еўропы.
4 з аўтаматычнай каробкай перадач

Шасціцыліндравыя

Мадэль Рухавік
(Код)
Аб'ём  
(см³)
Тып Магутнасць
пры аб/хв
Макс. крутоўны момант
пры аб/хв
Вага
(кг)
Макс. хуткасць
(км/г)
Паскарэнне
0–100 км/г
(с.)
Расход паліва
(л/100 км)
Тэрмін вытворчасці

Седаны (W210)
E 300 Diesel210.020OM 606 D 30
(606.912ERE)
2996I6100 кВт (136 к.с.)
пры 5000
210 Н·м
пры 2200
156020512,97,405/95–03/97
E 300 Turbodiesel210.025OM 606 D30 LA
(606.912ERE)
130 кВт (177 к.с.)
пры 4400
330 Н·м
пры 1600-3600
16302208,97,904/97–07/99
E 320 CDI210.026OM 613 DE 32 LA
(613.961)
3226145 кВт (197 к.с.)
пры 4200
470 Н·м
пры 1800-2600
16602308,37,808/99–03/02
Універсалы (S210)
E 300 Turbodiesel T210.225OM 606 D 30 LA
(606.912ERE)
2996I6130 кВт (177 к.с.)
пры 4400
330 Н·м
пры 1600-3600
17302159,48,604/97–07/99
E 320 CDI T210.226OM 613 DE 32 LA
(613.961)
3226145 кВт (197 к.с.)
пры 4200
470 Н·м
пры 1800-2600
17602278,87,908/99–12/02

Сістэмы бяспекі

Стандартнае абсталяванне аўтамабіля ўключае дзве пярэднія і дзве бакавыя падушкі (абараняюць тулава і галаву), пярэднія рамяні з праднацягвальнікамі і абмежавальнікамі высілкаў. У ліпені 1998 года на аўтамабілях з’явілася бакавая падушка тыпу «заслона» для аховы галавы пры бакавым ўдары[3]. З 1999 года яна ўвайшла ў стандартную камплектацыю.

Вынікі краш-тэстаў

Вынікі тэсту Euro NCAP, 1998[4]
Бяспека пасажыраў 26
Бяспека пешаходаў 17
Пратэставаны аўтамабіль:
Mercedes-Benz E200 Classic

Пры першапачатковым тэставанні, праведзеным у 1998 годзе, аўтамабіль атрымаў толькі тры зоркі[5]. Мела месца значная дэфармацыя кузава ў зоне ног кіроўцы, зварныя швы падлогі разышліся — прычынай было ўмятае ў глыбь аркі кола. Зніжэнне адзнакі таксама было выклікана значнымі нагрузкамі ад рамяня бяспекі на грудзі пасажыра, і вялікім — 23 сантыметры — змяшчэннем назад педалі тормазу.

Праз некаторы час у сістэму Euro NCAP быў уключаны «слупавы» тэст. Вытворца ўдасканаліў мадэль і былі праведзены паўторныя выпрабаванні. Палепшаны аўтамабіль атрымаў чатыры зоркі паводле абноўленай сістэмы тэставання[6].

Канструкцыя

Е-клас W210 — аўтамабіль з апорным кузавам, класічнай кампаноўкі: рухавік спераду, прывад на заднія колы. З 1998 года выпускаліся таксама паўнапрывадныя версіі 4Matic.

Трансмісіі: 5-ступеньчатая механічная (з 2000 года — 6-ступеньчатая); аўтаматычныя: 4-дыяпазонавая з пачатку вытворчасці, 5-ступеньчатая з 1997 года, 5-ступеньчатая з ручным пераключэннем - з 2000 года. Падвескі - незалежныя, двухрычажная спераду і 5-рычажная ззаду, абедзве са стабілізатарамі папярочнай устойлівасці.

У 2000 годзе выходзіць ўдасканаленая мадэль W210 Millenium з рухавіком M112 і M114.

Трансмісія

W210 1996 абсталёўваўся 4 і 5-ступеньчатай (Avantgarde) аўтаматычнай каробкай ад W124. У 1997 годзе Mercedes ўсталявалі новую 5-ці ступеньчатую трансмісію з электронным кіраваннем. Гэтая АКПП ўпершыню з’явілася ў 1996 годзе на V8 W140. На сённяшні дзень гэтая мадэль трансмісіі (722.6) усталяваная на шматлікіх аўтамабілях Daimler AG. 4-х і 5-ці ступеньчатыя каробкі працуюць досыць устойліва, хоць першая служыць некалькі даўжэй. Mercedes-Benz таксама стварылі алей для КПП, які мусіць праслужыць усё жыццё каробкі. Многія ўладальнікі аўтамабіляў Mercedes не падзяляюць меркаванне што да тэрміна жыцця трансмісіі. Частата замены алею КПП напрамую звязана з тэрмінам жыцця трансмісіі. Многія ўладальнікі і станцыі ТО рэкамендуюць абнаўляць алей кожныя 100 000 — 180 000 км.

Зноскі

  1. http://www.motor-talk.de/faq/mercedes-e-klasse-w210-q89.html#Q3594587 (ням.)
  2. http://www.amg-owners-club.de — E 55 AMG Limousine und T-Modell 4MATIC W/S 210 (ням.)
  3. http://wiki.mercedes-benz-classic.com/index.php/Chronik_1991_-_1998#1998 Архівавана 22 лістапада 2014. Chronik 1991–1998, 1998 год // wiki.mercedes-benz-classic.com (ням.)
  4. https://www.euroncap.com/en/results/mercedes-benz/e-class/15486
  5. Рейтинг безопасности: Mercedes Е-класса, “пятерка” BMW и другие… // Авторевю : часопіс. — 1999. — № 1. (руск.)
  6. Краш- тест: автомобили оснащенные подушками защиты головы // Авторевю : часопіс. — 2000. — № 8. (руск.)

Спасылкі

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Аўтамабілі паводле алфавіта
Катэгорыя·Аўтамабілі Mercedes-Benz
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Удакладненне арфаграфіі