wd wp Пошук:

Mazda 3

Mazda 3 — кампактны аўтамабіль вытворчасці японскай кампаніі Mazda. У мадэльным шэрагу кампаніі паўстала ў 2003 годзе на замену мадэлі 323.

Першае пакаленне (2003–2009)

хэтчбек Mazda3 (2003–2006)

Mazda 3 першага пакалення была прадстаўлена ў 2003 годзе. Аўтамабіль быў пабудаваны на платформе C1 агульнай з Ford Focus другога пакалення.

У маторнай гаме еўрапейскіх машын бензінавыя чатырохцыліндравыя рухавікі 1,4 (80 к.с.); 1,6 (105 к.с.) і 2,0 (150 к.с.) і турбадызельны 1,6 л. Амерыканскія версіі — з рухавікамі 2,0 і 2,3 літры.

Вясной 2006 года быў праведзены рэстайлінг, у выніку якога змянілася рашотка радыятара, бамперы і оптыка. З’явіўся новы турбадызель аб’ёмам 2,0 л (143 к.с.), а магутнасць бензінавага рухавіка 1,4 была павялічана да 84 к.с.

Mazda3 MPS

Mazda3 MPS

У 2006 годзе стартавалі продажы «зараджанай» версіі хэтчбекаў — Mazda3 MPS (Mazda Performance Series). Знешне яна адрознівалася больш шырокімі пярэднімі крыламі і высокім капотам, пад якім месціўся інтэркулер, а таксама іншымі бамперамі і спойлерам на задніх дзвярах. Рухавік аб’ёмам 2,3 л магутнасцю 260 к.с. развіваў круцільны момант 380 Н·м пры 3000 аб/хв, што дазваляла паскарацца да 100 км/г за 6,1 с і дасягаць хуткасці 250 км/г, што было абмежавана электронікай. Каробка перадач — шасціступеньчатая, механічная.

Бяспека

Па выніках краш-тэстаў паводле методыкі Euro NCAP аўтамабіль атрымаў за бяспеку чатыры зоркі — да пяцізоркавага рэйтынгу не хапіла штрафных балаў знятых за патэнцыйна небяспечныя зоны для каленаў седакоў (у тым ліку і пасажыраў). Дзякуючы наяўнасці бакавых падушак і «фіранак» бяспека пры бакавым удары прызнана выдатнай. Абарона пасажыраў-дзяцей ацэненая на тры зоркі, хоць трохгадовыя малыя абаронены трохі лепш паўтарагадовых. Бяспека пешаходаў пры наездзе — сярэдняя (траўманебяспечны бампер)[1].

Вынікі тэсту Euro NCAP, 2006[2]
Бяспека дарослых пасажыраў 33
Бяспека пасажыраў-дзяцей 32
Бяспека пешаходаў 15
Пратэставаны аўтамабіль — Mazda 3 1.6L GE

На краш-тэстах (удар у бетонную сцяну на хуткасці 56 км/г) амерыканскага Упраўлення па дарожнай бяспецы NHTSA хэтчбек Mazda 3 таксама набраў чатыры зоркі. Пры бакавым удары — тры зоркі з пяці, бо пратэставаны аўтамабіль не быў абсталяваны бакавымі падушкамі бяспекі[1].

Другое пакаленне (2009–2013)

Трэцяе пакаленне (2013–)

Чацвёртае пакаленне (2019–)

Зноскі

  1. 1 2
    Краш-тест: Новая серия краш-тестов EuroNCAP // Авторевю : часопіс. — 2006. — № 21 (368). (руск.)
  2. https://www.euroncap.com/en/results/mazda/3/15704

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Аўтамабілі Mazda
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з незавершанымі раздзеламі
Катэгорыя·Аўтамабілі паводле алфавіта