wd wp Пошук:

Mars Sample Return Mission

Mars Sample Return Mission - міжпланетная касмічная місія на Марс, мэтай якой з’яўляецца збіранне ўзораў марсіянскага грунту і дастаўка яго на Зямлю для аналізу. Гэта суместны праект НАСА і ЕКА. Старт місіі запланаваны на 2022 год[1][2], на Зямлю ўзоры прыбудуць верагодна ў перыяд з 2024 год да 2025 год.

Апісанне місіі

Сцэнар правядзення суместнай місіі НАСА і ЕКА цяпер дакладна невядомы і будзе залежаць ад даты запуску і ракеты-носьбіта. Да 2018 года будуць даступныя дзве ракеты-носьбіта: Evolver Expendable Launch Vehicle (EELV) і Арыян 5.

Місія будзе ўключаць у сябе арбітальны і спускальны апараты. Мэтай арбітальнага апарата будзе дастаўка спускальнага апарата да арбіты Марса, і потым дастаўка ўзораў грунту назад на Зямлю. Спускальны апарат будзе мець модуль для пад’ёму грунту на арбіту Марса.

Навуковае выкарыстанне

Дастаўка ўзораў грунту з Марса дазволіць правесці больш глыбокі аналіз і атрымаць значна больш інфармацыі, чым шляхам даследавання іх марсаходамі і іншымі аўтаматычнымі зондамі. Акрамя таго, прысутнасць узораў на Зямлі знішчае ўсе абмежаванні па часу іх даследавання, што дазваляе вывучаць іх яшчэ гады пасля заканчэння місіі.

Над узорамі таксама правядуць лабараторную экспертызу на выяўленне жывых ці мертвых формаў жыцця. Але, пытанне аб падтрымцы жыцця на працягу месяцаў падчас транспартыроўкі грунту ад Марса да Зямлі застаецца адкрытым, таму што не вядомы ўмовы, якія для гэтага патрэбны. Калі мёртвыя формы жыцця і будуць знойдзены ў грунце, то будзе цяжка вызначыць, ці былі яны жывымі ў момант збору ўзораў.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Mars Sample Return(недаступная спасылка) (недаступная спасылка — гісторыякопія)
  2. Запланаваная дата місіі BBC News
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Марсаходы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра касмічныя апараты без нумара палёту
Катэгорыя·Даследаванне Марса
Катэгорыя·Праекты НАСА
Катэгорыя·Касманаўтыка ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Касманаўтыка Еўропы