wd wp Пошук:

Manis temminckii

Manis temminckii — млекакормячае з атраду пангалінаў. Наземная начная жывёла, жыве ў саванах і стэпах Паўднёвай і Усходняй Афрыкі. Відавы эпітэт дадзены ў гонар галандскага заолага К. Я Тэмінка (1778—1858).

Знешні выгляд

У прадстаўнікоў віду ёсць прыстасаванне для харчавання мурашкамі і тэрмітамі — адсутнасць зубоў. Як і іншыя млекакормячых, якія сілкуюцца мурашкамі, пангаліны маюць клейкія языкі даўжынёй да 25 см і моцныя кіпцюры, якія патрэбныя для раздзірання гнёздаў тэрмітаў. Але ў адрозненне ад іншых млекакормячых, у пангалінаў ня валасы, а лускавінкі, з-за чаго яны вельмі падобныя на рэптылій. Даўжыня цела — 75-80 см, з якіх 35 см займае хвост[1]

Спосаб жыцця

Пангаліны сілкуюцца мурашкамі і тэрмітамі. Сліна прыцягвае гэтых насякомых сваім пахам, і яны наліпаюць на доўгі язык яшчара. У прадстаўнікоў віду адзін, або вельмі рэдка, два дзiцяня[2]. Manis temminckii — начныя жывёлы. Перасоўваюцца на костачках пальцаў пярэдніх лап, каб не зношваліся кіпцюры. Часам яшчары перасоўваюцца на задніх лапах, а для падтрымання раўнавагі выкарыстоўваюць хвост, які цягнецца ззаду.

Зноскі

  1. Панголины (руск.)
  2. ADW: Manis temminckii: Classification

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пангаліны
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Мірмекафагі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Таксоны жывёл, названыя ў гонар людзей
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1832 годзе
Катэгорыя·Сысуны Афрыкі
Катэгорыя·Уразлівыя віды