wd wp Пошук:

MINIX

MINIX — гэта Unix-падобная аперацыйная сістэма з адкрытым зыходным кодам, заснаваная на мікраядзернай архітэктуры. Аўтар сістэмы, Эндру С. Таненбаўм, напісаў яе у навучальных мэтах; таксама, АС MINIX непасрэдна паўплывала на стварэнне ядра Лінукс. Назва MINIX утворана ад слоў minimal і Unix.

Гісторыя

Эндру Таненбаўм, выкладчык універсітэта Врые ў Амстэрдаме, стварыў MINIX, каб паказаць на прыкладзе прынцыпы, агучаныя ў яго кнізе «Праектаванне і рэалізацыя аперацыйных сістэм» (1987). Прыкладна 12 тысяч радкоў (пераважна, на мове C) зыходнага кода ядра, падсістэмы кіравання памяццю і файлавай сістэмы надрукаваны ў кнізе. Выдавецтва Prentice-Hall прыкладала да кнігі зыходныя коды і бінарныя файлы MINIX на гнуткім дыску. Сістэмныя выклікі АС MINIX 1 сумяшчальныя з сістэмнымі выклікамі Seventh Edition Unix (г.зв. сёмым выданнем Unix).

Першапачаткова Таненбаўм распрацаваў MINIX для камп’ютараў IBM PC і IBM PC/AT. Версія MINIX 1.5, выдадзеная ў 1991, уключала падтрымку сістэм MicroChannel IBM PS/2, а таксама была перанесена на архітэктуры Motorola 68000 і SPARC, а таксама камп’ютарныя платформы Atari ST, Commodore Amiga, Apple Macintosh і Sun SPARCstation.

Спасылкі

  1. Minix3
  2. http://wiki.minix3.org/en/DevelopersGuide/UsingGit#Git_web_interface_and_Mirrors
  3. (unspecified title) Праверана 6 кастрычніка 2016.
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Minix
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Свабодныя аперацыйныя сістэмы
Катэгорыя·Праграмнае забеспячэнне паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Мікраядры