wd wp Пошук:

MAN F2000

MAN F2000

Седлавы цягач MAN-19.403 з паўпрычэпам (1994–1998)
Выпуск 19942000
Вытворца MAN Сцяг Германіі
Папярэднік MAN F90
Пераемнік MAN TGA
Фотагалерэя на Wikimedia Commons Фотагалерэя на Wikimedia Commons
MAN F2000 Evolution (1998–2001)
Смеццявоз MAN FE 310A у Мінску

MAN F2000 – сямейства грузавых аўтамабіляў нямецкай фірмы MAN Nutzfahrzeuge AG. Складалася з грузавікоў колавай формулы 4x2, 4x4, 6x2, 6x4, 6x6, 8x4, 8x6 i 8x8.

Прадстаўлена ў 1994 годзе. У 1995 годзе атрымала тытул Грузавы аўтамабль года (“Truck of the year”)[1].

Апісанне

MAN F2000 вырабляўся як шасі колавай формулы 4x2, 4x4, 6x2, 6x4, 6x6, 8x4, 8x6, 8x8 (з колавай базай 3500-5275 мм, поўнай масай 18-48 т) і седлавыя і седлава-баластныя цягачы 4x2, 6x2, 6x4, 8x4 (колавай базай 3575-4525 мм, поўнай масай 19-41 т). Магло мець кабіну трох тыпаў: дзённая, спальная стандартная і спальная з падвышаным дахам.

Абсталеўваўся адным з трох рухавікоў: радныя 6-цыліндравыя аб’ёмам 12 л (у трох варыянтах магутнасці — 310, 360 або 410 к.с.), 12,8 л магутнасцю 460 к.с., і V-падобным дзесяціцыліндравым рухавіком магутнасцю 600 к.с. Рухавікі спалучаліся са скрынкамі перадач ZF або Eaton.

Тэхнічныя характарыстыкі

MAN 19.403, седлавы цягач, 4x2[2]

MAN 19.603, 4x2[3]

MAN 26.464 FPLT, седлавы цягач, 6x2[4]

MAN 26.603 FNL, бартавы, 6x2[5]

MAN 32.364 VFL, самазвал, 8x4[6]

Іншыя вытворцы

Кабіна і кампаненты F2000 выкарыстоўваліся даччынымі кампаніямі MAN — аўстрыйскімі маркамі ÖAF[en] і Steyr[en], на грузавіках сумеснага беларуска-нямецкага прадпрыемства МАЗ-MAN. Пасля набыцця MAN-ам брытанскай кампаніі ERF[en], кабіна F2000 з’явілася на грузавіках серый ECS і ECM[7].

Пасля зняцця з вытворчасці і замены на серыю TGA, кабіна F2000 атрымала новае жыццё ў Кітаі, дзе яе выкарыстоўвалі некалькі брэндаў, у тым ліку Shaanxi, «CCAT» і «Youngman». Shaanxi таксама пастаўляла кабіну F2000 украінскай кампаніі КрАЗ і расійскай «Тонар».

Зноскі

  1. http://www.truck-of-the-year.com/winners.html Архівавана 28 верасня 2014.
  2. MAN niezbyt wygodny, ale trwały // truck.pl (польск.)
  3. 600hp SuperMAN // Commercial Motor : часопіс. — 1995. — № 21 снежня. — С. 25. (англ.)
  4. Super MAN // Commercial Motor : часопіс. — 1999. — № 7 кастрычніка. — С. 36-41. (англ.)
  5. МАН-26.603 FNL // За рулём : часопіс. — 1996. — № 8. — С. 38. (руск.)
  6. MAN Power // Commercial Motor : часопіс. — 1999. — № 16 снежня. — С. 24-29. (англ.)
  7. 10 OF THE BEST SUCCESSFUL STEEL CABS // Commercial Motor : часопіс. — 2012. — № 13 снежня. — С. 42. (англ.)

Спасылкі

Гл. Таксама

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Грузавыя аўтамабілі паводле алфавіта
Катэгорыя·Грузавыя аўтамабілі MAN
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле