wd wp Пошук:

MACS J1149 Lensed Star 1

MACS J1149 Lensed Star 1, Ікар (Icarus), MACS J1149+2223 Lensed Star-1 — блакітны звышгігант і найбольш далёкая назіраная зорка, размешчаная на адлегласці 9 млрд светлавых гадоў ад Сонца (z=1,49), станам на красавік 2018 года[2][3][4][5][6][7]. Выпраменьванне зоркі, якое дайшло да нас, было выпушчана праз 4,4 млрд гадоў пасля Вялікага выбуху[6]. Паводле слоў аднаго з першаадкрывальнікаў данага аб’екта, Патрыка Кэлі, зорка знаходзіцца прынамсі ў сто разоў далей за папярэднюю самую аддаленую зорку, якая не з’яўляецца звышновай. Таксама ўпершыню назіраецца ўзмоцненая выява зоркі як асобнага аб’екта[3][6].

Агульныя звесткі

Параўнанне спектра Ікара з мадэльным спектрам блакітнага звышгіганта. Назіральныя даныя паказаны чырвонымі ромбамі.

Зорка была выяўлена ў рамках даследавання звышновай SN Refsdal касмічным тэлескопам Хабла. Пры вывучэнні здымкаў звышновай зоркі пачынаючы з 2004 года навукоўцы выявілі кропкавую крыніцу, якая з’явілася на здымках 2013 года і стала больш яркай к 2016 году. Было вызначана, што крыніца з’яўляецца асобнай зоркай, выява якой у 2000 разоў узмоцнена з прычыны гравітацыйнага лінзавання[2][3][4][5][6]. Выпраменьванне LS1 было не толькі ўзмоцнена ўплывам скопішча галактык MACS J1149+2223, размешчанага на адлегласці 5 млрд светлавых гадоў, але ў пэўны момант таксама і іншым кампактным аб’ектам з масай каля трох мас Сонца ў скопішчы галактык, якія перасеклі прамень зроку (гравітацыйнае мікралінзаванне)[8][6]. Звычайна ў падобных даследаваннях адкрываюць галактыкі ці звышновыя зоркі. Тэмпература аб’екта не змянялася з часам, што супярэчыць здагадцы пра звышновую; таксама па велічыні тэмпературы аб’ект быў аднесены да блакітных звышгігантаў[9].

Святло ад зоркі было выпраменена ў той час, калі ўзрост Сусвету складаў чвэрць ад сучаснага значэння 13,8 млрд гадоў. Кэлі выказаў здагадку, што аналагічныя з’явы мікралінзавання дапамогуць знайсці самыя раннія зоркі ў Сусвеце[9]. У наш час зорка ўжо не існуе ў выглядзе блакітнага звышгіганта, зыходзячы з ацэнак часу жыцця такіх зорак[9].

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 3 Kelly, P. L. et al (2015). “Multiple images of a highly magnified supernova formed by an early-type cluster galaxy lens”. Science 347 (6226): 1123–1126. doi:10.1126/science.aaa3350. PMID 25745167. Bibcode2015Sci…347.1123K.
  2. 1 2 3 4 Kelly, Patrick L. et al. (2 April 2018). “Extreme magnification of an individual star at redshift 1.5 by a galaxy-cluster lens”. Nature 2: 334-342. doi:10.1038/s41550-018-0430-3. https://www.nature.com/articles/s41550-018-0430-3. Retrieved on 2 April 2018.
  3. 1 2 3 Hubble Uncovers the Farthest Star Ever Seen. NASA (2 красавіка 2018). Праверана 2 красавіка 2018.
  4. 1 2 Howell, Elizabeth Rare Cosmic Alignment Reveals Most Distant Star Ever Seen. Space.com (2 красавіка 2018). Праверана 2 красавіка 2018.
  5. 1 2 Sanders, Robert. Hubble peers through cosmic lens to capture most distant star ever seen , Berkeley News (2 красавіка 2018). Праверана 2 красавіка 2018.
  6. 1 2 3 4 5 Parks, Jake Hubble spots farthest star ever seen. Astronomy (2 красавіка 2018). Праверана 2 красавіка 2018.
  7. Dunham, Will Most distant star ever detected sits halfway across the universe. Reuters (2 красавіка 2018). Праверана 3 красавіка 2018.
  8. Hubble uses cosmic lens to discover most distant star ever observed , Mathias Jager, spacetelescope.org (2 красавіка 2018). Праверана 3 красавіка 2018.
  9. 1 2 3 Guarino, Ben This star is the farthest ever seen. It’s 9 billion light-years away. The Washington Post (3 красавіка 2018). Праверана 3 красавіка 2018.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Метад гравітацыйнага мікралінзавання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Леў (сузор’е)
Катэгорыя·Зоркі паводле алфавіта
Катэгорыя·Бела-блакітныя звышгіганты