wd wp Пошук:

Loituma

«Loituma» — фінскі музычны квартэт.

Стиль

Loituma выконвае песні і музыку народаў Фінляндыі — фінаў, карэлаў, саамаў.

Шматлікія тэксты ўзяты з карэла-фінскага эпасу «Калевала» і са зборніка фінскай народнай паэзіі «Кантэлетар». Таксама выкарыстоўваецца пазнейшая народная творчасць.

У большасці кампазіцый выкарыстоўваюцца нацыянальныя інструменты: кантэле, лапландскія барабаны, шаманскія бубны.

Шырока выкарыстоўваецца шматгалоссе.

Гісторыя

Група была арганізавана ў 1989 годзе як сэптэт Jäykkä Leipä (фінск.: чэрствы хлеб) на факультэце народнай музыкі Акадэміі Сібеліуса ў Хельсінкі.

Пасля выпуску першага альбома прадзюсар прапанаваў пераназваць групу так, каб у яе назве было не больш за тры склады і не выкарыстоўваліся дыякрытычныя знакі.

Групу было вырашана назваць Loituma, па назве возера ва ўсходняй частцы Фінляндыі, каля якога знаходзіцца дача бацькоў Хані-Мары Турунен.

У наш час квартэт разам не іграе, хоць усе ўдзельнікі працягваюць музычную кар’еру па асобнасці.

Дасягненні

Участники

Дыскаграфія

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Музычныя калектывы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра музычныя калектывы без ілюстрацый
Катэгорыя·Квартэты
Катэгорыя·Фолк-гурты Фінляндыі