wd wp Пошук:

Liqui Moly

Liqui Moly GmbHнямецкая прыватная кампанія, якая спецыялізуецца на вытворчасці аўтамабільных масел, змазачных матэрыялаў і прысадак. З 1 студзеня 2018 года кампанія з’яўляецца часткай Würth Group, якая выкупіла астатнія акцыі папярэдняга мажарытарнага трымальніка і генеральнага дырэктара Эрнста Проста.

Спонсарства

На працягу ўсёй гісторыі Liqui Moly актыўна падтрымлівае спорт. Кампанія з’яўлялася спонсарам каманд і спаборніцтваў у аўта- і матагонках, лыжных відах спорту, футболе, хакеі, баскетболе, гандболе, тэнісе і іншых спартыўных дысцыплінах.

Пачынаючы з чэмпіянату свету па хакеіи з шайбай 2017 года, які прайшоў у Германіі і Францыі, кампанія стала тытульным спонсарам спаборніцтва[1]. 17 студзеня 2021 года кампанія адмовілася падтырмліваць чэмпіянат свету 2021 года, у выпадку яго правядзення ў Мінску, бо «бягучая сітуацыя ў Беларусі, гэтак жа як і палітыка ўрада, стаўленне да дэманстрантаў і відавочнае парушэнне правоў чалавека ў Беларусі ў корані супярэчаць перакананням Liqui Moly і каштоўнасцям, якія падзяляе кампанія»[2].

Зноскі

  1. Чемпионаты мира по хоккею (руск.) . Liqui Moly. Праверана 18 студзеня 2021.
  2. Еще один спонсор откажется от поддержки ЧМ-2021, если турнир пройдет в Белоруссии (руск.) . Спорт Экспресс (17 студзеня 2021). Праверана 18 студзеня 2021.
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Кампаніі, заснаваныя ў 1957 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кампаніі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Кампаніі паводле алфавіта
Катэгорыя·Маторныя масла
Катэгорыя·Кампаніі Германіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных