wd wp Пошук:

Less

less У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. (значэнні).

less — кансольная праграма ў UNIX-падобных сістэмах, якая ўжываецца для прагляду (але не змянення) змесціва тэкставых файлаў на экране. Паказвае файл з магчымасцю пракруткі. Less — удасканаленне ўтыліты more. Магчыма і адваротная пракрутка. У адрозненні ад vi (які таксама можна ўжываць для прагляду файлаў), less не мае патрэбы ў чытанні ўсяго файла перад стартам і вынікова хутчэй працуе з буйнымі файламі. Сінтаксіс каманды:

less [параметры] <імя\_файла>

less можна выклікаць з параметрамі, якія змяняюць паводзіны, напрыклад, колькасць радкоў для адлюстравання аднаго экрана. Гэтыя параметры могуць вар’іравацца ў разных Unix сістэмах. У той час, калі less адлюстроўвае файл, можна выкарыстоўваць разнастайныя каманды навігацыі. Гэтыя каманды базуюцца на камандах з more і vi узятыя разам. Таксама магчымы пошук у файле.

Па змоўчванню, less адлюстроўвае змест стандартнага вываду. Калі вывад перанакіроўваецца на іншы тэрмінал, напрыклад pipe з іншай каманды, less паводзіць сябе як cat.

less быў напісаны Mark Nudelman (англ.)  і зараз уключаны ў праект GNU. Гэта каманда уключана ў шматлікія Unix сістэмы.

Спасылкі

Зноскі

  1. Downloading less Праверана 31 снежня 2017.
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Утыліты UNIX
Катэгорыя·Праграмнае забеспячэнне паводле алфавіта