wd wp Пошук:

Le Monde illustré

«Le Monde illustré» (Ілюстраваны свет) — палітычны штотыднёвы ілюстраваны часопіс, які выдаваўся на французскай мове з 1857 да 1956 гг. Падчас нямецкай акупацыі часопіс, з 8 чэрвеня 1940 да 22 лютага 1945 гг., не выдаваўся.

Гісторыя

У 1938 г. часопіс аб’яднаўся з газета «Le Miroir du monde» («Люстэрка свету»), пасля чаго пачаў выходзіць пад назвай «Le Monde illustré/Miroir du monde», пакуль у 1956 г. сумесна з часопісам «Nouveau Fémina» не стаў сумесным часопісам «Fémina-Illustration».

Тэматыка

У 18631864 гг. часопіс надрукаваў шэраг гравюр прысвечаных паўстанню К. Каліноўскага («Княжна Б. перадае штандар камандзіру добраахвотнікаў (Мінская губернія)», «Сяляне ўцякаюць ад корпуса царскіх войскаў», «Атрад Лапінскага ў засадзе, каб перахапіць калону высланых па дарозе з Варшавы ў Маскву», «Асуджаныя да высылкі»). Асновай дрэварытаў складалі малюнкі, дасланыя ў Францыю.

Гравюры

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Часопісы на французскай мове
Катэгорыя·Часопісы паводле алфавіта
Катэгорыя·Часопісы Францыі
Катэгорыя·Друкаваныя выданні, якія ўзніклі ў 1857 годзе
Катэгорыя·Друкаваныя выданні, закрытыя ў 1956 годзе