wd wp Пошук:

Lampropeltis nigra

Lampropeltis nigra — неядавітая змяя сямейства вужовых (Colubridae).

Апісанне

Агульная даўжыня дасягае 1,4 м. Звычайна даўжыня каля 1 м. Афарбоўка спіны чорная. На асноўным тоне могуць размяшчацца тонкія светлыя папярочныя палоскі або плямы. Жывот афарбаваны ў чорны і белы колеры, якія звычайна прысутнічаюць прыкладна ў роўных прапорцыях.

Любіць старыя палі, разрэджаныя лясы, берагі рэк, розныя змененыя чалавекам біятопы. Актыўная ноччу. Сілкуецца яшчаркамі і змеямі.

Гэта яйцакладная змяя. Самка адкладае да 23 яек.

Арэал

Насяляе ад поўдня Агаё і паўднёва-захаду Ілінойса на поўдзень да цэнтральнай Алабамы і паўночнай Джорджыі (ЗША).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Паўзуны Паўночнай Амерыкі
Катэгорыя·Вужовыя
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта