wd wp Пошук:

Kepler-22b

Kepler-22 b — экзапланета ля зоркі Kepler-22 у сузор’і Лебедь. Адносіцца да тыпу мінінептунаў. Гэта першая пацверджаная экзапланета, знойдзеная касмічным тэлескопам «Кеплер» (НАСА), якая знаходзіцца ў прыгоднай для жыцця зоне сонцападобнай зоркі[1]. Планета была пацверджана наземнымі назіраннямі. Для пацверджання планетнай прыроды Kepler-22 b быў выкарыстаны метад, які складаецца ў выключэнні усіх магчымых ілжывых варыянтаў, якія могуць імітаваць транзіты планет.

Параўнальныя памеры Зямлі, Kepler-22 b і Юпітэра.

Адкрыццё

Аб адкрыцці гэтай планеты было абвешчана 5 снежня 2011 года[2]. Радыус планеты прыкладна ў 2,4 разы больш радыусу Зямлі; яна знаходзіцца на адлегласці каля 620 светлавых гадоў ад Зямлі, на арбіце вакол зоркі Kepler-22 спектрального класса G5[2][3].

Зноскі

  1. Kepler-22b: A 2.4 Earth-radius Planet in the Habitable Zone of a Sun-like Star
  2. 1 2 Бі-Бі-Сі Ньюс, «Kepler 22-b: Пацверджана планета, падобная да Зямлі» 5.12.2011 (англ.)
  3. НАСА, сообщение для прессы: «Миссия Кеплер НАСА подтверждает свою первую планету в зоне обитаемости», 5.12.2011 (англ.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Экзапланеты паводле алфавіта
Катэгорыя·Патэнцыяльна заселеныя экзапланеты
Катэгорыя·Экзапланеты, адкрытыя транзітным метадам
Катэгорыя·Экзапланеты, адкрытыя ў 2011 годзе
Катэгорыя·Экзапланеты, адкрытыя астранамічным спадарожнікам «Кеплер»