wd wp Пошук:

INDELA-I.N.SKY

INDELA-I. N. SKY — беларускі беспілотны лятальны апарат верталётнага тыпу, сярэдняга радыусу дзеяння, масай да 140 кг. Распрацаваны і вырабляны ТАА «КБ Індэла». З 2014 года запушчаны ў серыйную вытворчасць.

Прызначаны для маніторынгу на далёкіх адлегласцях цяжкадаступных і працяглых аб’ектаў, для разведкі і назірання, дазваляе ажыццяўляць пошук і выяўленне аб’ектаў з вызначэннем дакладных геаграфічных каардынатаў, выконваць распазнаванне і суправаджэнне аб’ектаў, ажыццяўляць дастаўку грузаў і скід карыснай нагрузкі.

БПЛА «INDELA-I.N. SKY» уваходзіць у склад шматфункцыянальнага беспілотнага авіяцыйнага комплексу «INDELA-SKY». Кантралюецца з дапамогай наземнай станцыі кіравання.

Лётна-тэхнічныя характарыстыкі

Тэхнічныя характарыстыкі

Даўжыня/вышыня3052/1346 мм
Дыяметр апорнага ротара3400 мм
База шасі1180 мм
Узлётная вага140 кг
Вага карыснай нагрузкі25 кг
Стандартны запас паліва29 кг
Узлётная магутнасць26 кВТ
Выдатак паліва5-8 кг/г
РухавікЧатырохтактны ротарна-поршневага тыпу
Сістэма астуджэнняВадкасная

Лётныя характарыстыкі

Працягласць палёту5 гадзін
Практычная далёкасць палёту350 км
Крэйсерская хуткасць палёту ў зямлі75 км/г
Статычны столь1500 м
Максімальна дапушчальная хуткасць ветру пры ўзлёце37 км/г
Рабочая тэмпература-40...+55 °С

Тэхнічныя магчымасці

БПЛА «INDELA-I. N. SKY» ажыццяўляе аўтаматычны вертыкальны ўзлёт і пасадку, выконвае аўтаматычны палёт і аўтаматычнае вяртанне да месца старту ў выпадку страты сувязі.

Беспілотны верталёт працуе ва ўмовах адсутнасці падрыхтаванай узлётна-пасадачнай паласы, час разгортвання комплексу — да 15 хвілін.

Палёт БПЛА ажыццяўляецца ў адным з 4 рэжымаў:

Палётнае заданне можа мець маршрут рознай канфігурацыі і складацца з больш 2000 прамежкавых кропак. Маецца магчымасць аператыўнага рэдагавання палётнага задання ў працэсе яго выканання, у тым ліку змяненне вышыні і хуткасці палёту ад кропкі да кропкі.

Для вырашэння задач маніторынгу, назірання і разведкі беспілотнік абсталяваны гірастабілізаванай оптыка-электроннай сістэмай, якая ўключае цеплавізар, каляровую камеру, лазерны далямер, відэапрацэсар і інерцыяльны модуль.

Оптыка-электронная сістэма дазваляе ажыццяўляць аэраздымку, вызначаць адлегласць да аб’екта і атрымліваць на маніторы наземнай станцыі кіравання відэавыяву каляровага, чорна-белага і ў інфрачырвоным спектры ў рэжыме рэальнага часу. Сістэма дазваляе выяўляць рухомую мэту і аўтаматычна ажыццяўляць сачэнне за ёй. «Аўтасуправаджэнне» мэты вядзецца ў дзённы і начны час сутак.

Канструкцыя БПЛА «INDELA-I.N. SKY» дазваляе нарошчваць пілатажна-навігацыйнае абсталяванне і ўсталёўваць розныя іншыя варыянты карыснай нагрузкі.

Дрон здольны ажыццяўляць дастаўку грузаў па строга зададзеных каардынатах. Магчымы скід карыснай нагрузкі.

Беспілотны авіяцыйны комплекс

Наземная станцыя «INDELA-GCS» у модулі тыпаразмеру ISO-кантэйнера (блок-кантэйнер).

«INDELA-I.N. SKY» з’яўляецца часткай беспілотнага комплексу «INDELA-SKY». У склад комплексу ўваходзяць два беспілотныя верталёты і наземная станцыя кіравання.

Архітэктура комплексу дазваляе ўключаць у яго склад БПЛА рознага класа, у тым ліку дроны іншых вытворцаў.

Маецца магчымасць аб’яднання некалькіх штук у адзіную інфармацыйную сетку, што дазваляе ажыццяўляць аўтаматычны абмен дадзенымі і каардынаваць дзеянні аператараў.

Наземная станцыя кіравання абсталяваная сістэмай жыццезабеспячэння. Час працы аўтаномнай працы станцыі — 24 гадзіны, час працы ў бясшумным рэжыме ад акумулятарных батарэй —5 гадзін.

НСК з’яўляецца мабільнай, адаптавана для мантажу на любы шасі падвышанай праходнасці і прызначана для перавозкі любым відам транспарту.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Паветраныя судны, якія здзейснілі першы палёт у 2011 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Беспілотныя лятальныя апараты Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы з выявамі: запоўніць уласцівасць P18 у Вікідадзеных
Катэгорыя·Паветраныя судны паводле алфавіта