wd wp Пошук:

Huawei U8800

Huawei U8800 — камунікатар кітайскай кампаніі Huawei, прадстаўлены 26 кастрычніка 2010 года. Працуе на платформе Android 2.3.5 (2.2.1 — 4), не мае апаратнай клавіятуры, замест якой вялікі сэнсарны экран з падтрымкай кампактнай ці поўнай QWERTY клавіятуры. Камунікатар мае вялікую ёмістасць батарэі (1500 мА/ч).

Асаблівасці прылады

Працэсар

Ideos X5 мае працэсар Qualcomm MSM7230 з тактавай частатой 800 МГц і графічны паскаральнік Adreno 205.

Памяць

У апараце 512 МБ аператыўнай памяці. Унутранай даступнай памяці для ўстаноўкі дадаткаў каля 600 МБ. Таксама маецца ўбудаваная флэш-памяць аб’ёмам 2 ГБ (ёсць варыянт з 4 ГБ). У камплекце з прыладай ідзе карта памяці фармату microSD аб’ёмам 4 ГБ.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Прылады на аснове Qualcomm
Катэгорыя·Сеткавае абсталяванне
Катэгорыя·Прадукцыя Huawei
Катэгорыя·Прылады на базе Android