wd wp Пошук:

Homo sapiens idaltu

Homo sapiens idaltu — адзін з самых старажытных прадстаўнікоў людзей сучаснага віда, знойдзены ў радовішчы Херта фармацыі Боўры (en:Bouri Formation) на тэрыторыі Эфіопіі. «Ідалту» на афарскай мове азначае «старэйшы, найстарэйшы». Прыблізны ўзрост знаходкі — ад 154 да 160 тыс. гадоў[1]. Адкрыццё было зроблена ў 1997 годзе групай палеантолагаў з Каліфарнійскага ўніверсітэта пад кіраўніцтвам Ціма Уайта і апублікавана ў 2003 годзе. Вядома тры чалавечых чэрапа. Лепей за ўсё захаваны чэрап дарослага мужчыны (BOV-VP-16/1) мае аб’ём мозгу ў 1450 м².

Мяркуецца, што гэты падвід, які валодаў шэрагам архаічных краніалагічных прыкмет, мог быць непасрэдным продкам сучаснага падвіда Homo sapiens sapiens.

Зноскі

  1. White, Tim D.; Asfaw, B.; Degusta, D.; Gilbert, H.; Richards, G. D.; Suwa, G.; Howell, F. C. 92003), «Pleistocene Homo sapiens from Middle awash, Ethiopia» — Nature 423 (6491): 742—747

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Раннія папуляцыі Homo sapiens
Катэгорыя·Палеаліт Афрыкі
Катэгорыя·Антрапагенез
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без NCBI
Катэгорыя·Гісторыя Эфіопіі