Holothuriidae — сямейства галатурый.
Holothuriidae маюць тоўстыя мясістыя целы і некалькі радаў амбулакральных ножак, якія выкарыстоўваюцца для перамяшчэння і для ўтрымання на субстраце. Цела часта пакрыта тупымі выступамі, вядомых як сасцы. Многія з членаў гэтага сямейства здольныя выкідваць з клаакі масу ліпкіх нітак, вядомых як кюўеравы органы, каб адцягнуць драпежнікаў[1], або выкінуць адтуль уласны кішачнік[2].
Прадстаўнікі гэтага сямейства жывуць у нізкіх і сярэдніх шыротах усіх акіянаў свету. Яны часта жывуць у каралавых рыфах і бліжэйшых пясчаных грунтах, і толькі нешматлікія з іх сустракаюцца ў больш глыбокіх водах. У Інда-Ціхаакіянскім рэгіёне яны часта вельмі шматлікія на каралавых рыфах. Большасць відаў дэтрытафагі[3].
Некаторыя прадстаўнікі сямейства ўжываюцца ў ежу пад назвай «трэпангі»[4].
Гэта другое па велічыні сямейства галатурый, якое ўключае каля 185 відаў[3]: