wd wp Пошук:

Holorusia mikado

Holorusia mikadoвід камароў, лічыцца найбуйнейшым у свеце.

Размах крылаў гэтых насякомых звычайна складае каля 8 см. Былі ўпершыню выяўленыя ў Японіі брытанскім энтамолагам Джонам Вествудам, які і ўвёў у выкарыстанне гэтую назву. У заходніх частках правінцыі Сычуань (Кітай) камары Holorusia mikado, вядомыя таксама як доўганожкі, сустракаюцца ў асноўным у раёне Чэндускай раўніны і ў гарах вышынёй не больш за 2200 м. У жніўні 2017 года ў гарах Цінчэн правінцыі Сычуань кітайскія энтамолагі выявілі гіганцкага камара, размах крылаў якога дасягае 11,15 см.

Дарослыя казуркі жывуць усяго некалькі дзён і сілкуюцца, галоўным чынам, кветкавым нектарам. Дрэнна лятаюць з-за буйнога цела, хутчэй, скачуць. Звычайна гэтыя камары насяляюць раёны, багатыя расліннасцю.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Артыкулы без выяў (тып: таксон)
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без NCBI
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Даўгавусыя