HMS E55 — брытанская падводная лодка тыпу E. Пабудавана ў 1914-1916 гадах на верфі William Denny and Brothers у Дамбартане, дзе судна было спушчана 5 лютага 1916 года. Яна пачала службу ў Каралеўскім флоце 25 сакавіка 1916 года.
Падчас Першай сусветнай вайны была размешчана ў Харыджы, дзе была ўключана ў Дзевятую падводную флатылію.[1]
У 1922 годзе лодка была прададзена на металалом.