wd wp Пошук:

HMS E54

HMS E54 — брытанская падводная лодка тыпу E. Пабудавана ў 1914-1916 гадах на верфі William Beardmore and Company у Глазга, дзе судна было спушчана 30 сакавіка 1916 года. Яна пачала службу ў Каралеўскім флоце 1 мая 1916 года.

Падчас Першай сусветнай вайны была размешчана ў Харыджы, дзе была ўключана ў Дзевятую падводную флатылію.[1]

21 жніўня 1916 года E34 у Паўночным моры паспяхова тарпедавала германскую падводную лодку SM UC-10, а 1 мая 1917 лодку SM U-81

У 1921 годзе лодка была прададзена на металалом.

Зноскі

  1. Disposition of RN submarines, 1916

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Падводныя лодкі Вялікабрытаніі ў Першай сусветнай вайне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Падводныя лодкі Вялікабрытаніі тыпу E