HMS C15 — брытанская падводная лодка тыпу С. Пабудавана ў 1906-1907 гадах кампніяй Vickers, на верфі Бараў-ін-Фёрнас, дзе судна было спушчана 21 студзеня 1908 года. Яна пачала службу ў Каралеўскім флоце 1 красавіка 1908 года.
Падчас Першай сусветнай вайны была размешчана ў Дэванпорце(англ.) бел., дзе была ўключана ў Дзесятую падводную флатылію.[1] 3 лістапада 1917 года C15 у Ла-маншы паспяхова тарпедавала германскую падводную лодку SM UC-65.
У 1921 годзе лодка была прададзена на металалом.