HMS C12 — брытанская падводная лодка тыпу С. Пабудавана ў 1906-1907 гадах кампніяй Vickers, на верфі Бараў-ін-Фёрнас, дзе судна было спушчана 9 верасня 1907 года. Яна пачала службу ў Каралеўскім флоце 19 студзеня 1908 года.
Падчас Першай сусветнай вайны была размешчана ў Ардросане, дзе была ўключана ў Дзевятую падводную флатылію.[1]
6 кастрычніка 1918 года лодка была патоплена ў выніку сутыкнення з мінаносцам у заліве Хамбер. Карабель быў падняты і адрамантаваны.
У 1920 годзе лодка была прададзена на металалом.