wd wp Пошук:

Genicathus

Genicanthus — гэта род марскіх рыб сямейства Pomacanthidae.

Спосаб жыцця

У адрозненне ад іншых прадстаўнікоў сямейства Pomocanthidae, рыбы роду Genicanthus, як правіла, лічацца рыфавымі насельнікамі[1]. Таксама, у адрозненне ад большасці іншых членаў сямейства, прадстаўнікам роду ўласцівы палавы дымарфізм. Рыбы гэтага віду валодаюць невялікім ротам адносна агульных памераў. Гэты маленькі рот добра прыстасаваны для кармлення планктонам ў тоўшчы вады. Харчаванне выключна планктонам прывяло да таго, што прадстаўнікі роду наогул не спрабуюць есці каралы і сядзячых беспазваночных.

Развядзенне ў няволі

Прадстаўнікі роду ў параўнанні з іншымі відамі сямейства, якія разводзяцца ў акварыумах, з’яўляюцца добрым выбарам для пачаткоўцаў, паколькі дасягаюць адносна невялікіх памераў. Яшчэ адна ўнікальная прыкмета заключаецца ў тым, што прадстаўнікі роду дастаткова лагодна ставяцца да іншых асобін свайго віду і могуць быць зведзены ў пары або гарэмы з адным самцом і некалькімі самкамі, хоць звычайна лепей дадаваць іх у акварыум адначасова. Пры даданні па аднаму, асобіна, якая дададзена першай можа праявіць тэрытарыяльную агрэсіўнасць да новых насельнікаў.

Віды

Зноскі

  1. Reefkeeping.com
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Акунепадобныя