wd wp Пошук:

Forficulidae

Forficulidae — сямейства скурыстакрылых, якое ўключае каля 500 відаў.

Распаўсюджанне

Сусветнае, акрамя Антарктыды. Найбольшай разнастайнасці сямейства дасягае ва Усходняй Азіі.

Апісанне

Даўжыня, як правіла, 10-15 мм (да 3 см). Вусікі з 10-15 цыліндрычнымі членікамі[1]. Жывуць звычайна ўтойліва ў расколінах, кветках, пад камянямі і карой.

Класіфікацыя

Раней да гэтага сямейства адносілі амаль усіх прадстаўнікоў атрада Скурыстакрылых. У сучасным аб’ёме таксонаў ўключае 65 родаў і 490 відаў (Steinmann, 1993). У Еўропе каля 62 відаў.

Зноскі

  1. Семейство FORFICULIDAE. Архівавана з першакрыніцы 29 сакавіка 2010. Праверана 2 мая 2010.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Сямействы насякомых
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Скурыстакрылыя