wd wp Пошук:

Fedora

Fedora (па-англ.. «Мяккі фетравы капялюш», раней Fedora Core) — дыстрыбуцыя аперацыйнай сістэмы GNU/Linux. Гэтая дыстрыбуцыя спансуецца фірмай Red Hat і падтрымліваецца супольнасцю. Праект служыць для тэставання новых тэхналогій, якія ў далейшым уключаюцца ў прадукты Red Hat і іншых вытворцаў. Кампанія Red Hat не забяспечвае падтрымку карыстачам Fedora, падтрымка ажыццяўляецца адкрытай супольнасцю.

Мэта праекта Fedora — пабудова цэласнай аперацыйнай сістэмы з адкрытага праграмнага забеспячэння. Новыя версіі выходзяць кожныя 6-8 месяцаў па даступным графіку.

Лінус Торвальдс, аўтар ядра Linux, выкарыстоўвае Fedora на ўсіх яго камп’ютарах

Асаблівыя рысы

Fedora сканцэнтравана на інавацыях і таксама інтэграцыі новых тэхналогій у цесным супрацоўніцтве з супольнасцямі Linux.

Fedora мае адносна кароткі жыццёвы цыкл: версія X падтрымліваецца толькі 1 месяц пасля выхаду версіі X + 2 і прыблізна 6-8 месяцаў паміж версіямі. Гэта азначае, што версія Fedora падтрымліваецца прыкладна 13-17 месяцаў. Таму Fedora з’яўляецца дрэнным выбарам для сервернай платформы, якая звычайна патрабуе доўгатэрміновай падтрымкі. Карыстальнікі Fedora могуць абнаўляць дыстрыбутыў з дапамогай праграмы FedUp

Стандартным графічным асяроддзем у Fedora з’яўляецца Gnome Shell. Іншыя даступныя асяроддзі: KDE, Xfce, LXDE, MATE і Cinnamon

Бяспека таксама з’яўляецца важным момантам у Fedora. Адной з асаблівасцей бяспекі з’яўляецца SELinux (Security-Enhanced Linux), які рэалізуе розныя палітыкі бяспекі, у тым ліку абавязковага кантролю доступу.

Праграмнае забеспячэнне

Fedora пастаўляецца з шырокім спектрам устаноўленага праграмнага забеспячэння, такім як LibreOffice і Firefox. Дадатковае праграмнае забеспячэнне даступна ў сховішчах праграмнага забеспячэння і могуць быць устаноўлены з дапамогай Yum або менеджарам пакетаў з графічным інтэрфейсам, такім як GNOME Software.

Акрамя таго, можна дадаваць іншыя сховішча праграмнага забеспячэння, таму праграмы, недаступныя ў сховішчах Fedora, могуць быць усталяваны з іншага месца. Адным з самых папулярных старонніх сховішчаў з’яўляецца RPM Fusion. Fedora таксама дае карыстальнікам сістэмы простую ў выкарыстанні праграму для стварэння сваіх уласных сховішчаў праграмнага забеспячэння.

Тыпы рэдакцый

Fedora распаўсюджваецца ў некалькіх варыянтах:

Гісторыя

Рэлізы

Актуальная версія Fedora — 20 пад кодавай назвай “Heisenbug” (Гейзенбаг), які быў выпушчаны 17 снежня 2013.

Назва праекту Версія Кодавае імя Дата выхаду Завяршэнне падтрымкі Версія ядра
Fedora
Core
Старая версія, больш не падтрымліваецца: 1 Yarrow 2003-11-05 2004-09-20 2.4.22
Старая версія, больш не падтрымліваецца: 2 Tettnang 2004-05-18 2005-04-11 2.6.5
Старая версія, больш не падтрымліваецца: 3 Heidelberg 2004-11-08 2006-01-16 2.6.9
Старая версія, больш не падтрымліваецца: 4 Stentz 2005-06-13 2006-08-07 2.6.11
Старая версія, больш не падтрымліваецца: 5 Bordeaux 2006-03-20 2007-07-02 2.6.15
Старая версія, больш не падтрымліваецца: 6 Zod 2006-10-24 2007-12-07 2.6.18
Fedora Старая версія, больш не падтрымліваецца: 7 Moonshine 2007-05-31 2008-06-13 2.6.21
Старая версія, больш не падтрымліваецца: 8 Werewolf 2007-11-08 2009-01-07 2.6.23
Старая версія, больш не падтрымліваецца: 9 Sulphur 2008-05-13 2009-07-10 2.6.25
Старая версія, больш не падтрымліваецца: 10 Cambridge 2008-11-25 2009-12-18 2.6.27
Старая версія, больш не падтрымліваецца: 11 Leonidas 2009-06-09 2010-06-25 2.6.29
Старая версія, больш не падтрымліваецца: 12 Constantine 2009-11-17 2010-12-02 2.6.31
Старая версія, больш не падтрымліваецца: 13 Goddard 2010-05-25 2011-06-04 2.6.33
Старая версія, больш не падтрымліваецца: 14 Laughlin 2010-11-02 2011-12-08 2.6.35
Старая версія, больш не падтрымліваецца: 15 Lovelock 2011-05-24 2012-06-26 2.6.38
Старая версія, больш не падтрымліваецца: 16 Verne 2011-11-08 2013-02-12 3.1
Старая версія, больш не падтрымліваецца: 17 Beefy Miracle 2012-05-29 2013-07-30 3.3
Старая версія, больш не падтрымліваецца: 18 Spherical Cow 2013-01-15 2014-01-14 3.6
Старая версія, больш не падтрымліваецца: 19 Schrödinger’s Cat 2013-07-02 2015-01-06 3.9
Старая версія, больш не падтрымліваецца: 20 Heisenbug 2013-12-17 2015-06-23 3.11
Старая версія, пакуль падтрымліваецца: 21 - 2014-11-11 3.17.4
Апошняя стабільная версія: 22 - 2015-05-26 4.0.4
Наступны рэліз: 23 -
Легенда:
Старая версія
Старая версія, падтрымліваецца
Апошняя версія
Апошні рэліз-кандыдат
Наступны рэліз

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Linux
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Свабодныя аперацыйныя сістэмы
Катэгорыя·Праграмнае забеспячэнне паводле алфавіта
Катэгорыя·Дыстрыбутывы Linux