wd wp Пошук:

FIFA 94

FIFA International Soccer (бел. Міжнародны футбол ФІФА) — першая камп’ютарная гульня серыі FIFA, з яе прынята адлічваць пачатак гісторыі «сучасных» спартыўных гульняў. Гульню выпусціла карпарацыя Electronic Arts 15 ліпеня 1993 года. Таксама першая FIFA была выпушчана на платформы: Sega Mega Drive, Master System, Mega-CD, Sega Game Gear, SNES (на ёй тэставалі), DOS, Amiga, 3DO, Game Boy.

Асаблівасці

Асаблівасці гульні складаліся ў рэвалюцыйным для таго часу ізаметрычным выглядзе (у той час як у іншых гульнях выкарыстоўваўся толькі від зверху). Гульня мае мноства зборных (ад Англіі да Саудаўскай Аравіі), але імёны гульцоў былі выдуманымі. Кіраванне вельмі простае і зручнае (менш за 6 кнопак). Маюцца афсайды, вуглавыя і розныя віды фалоў.

Засталіся характэрныя для таго часу піксельная графіка, а таксама манафанічная музыка.

Зноскі

  1. Wikipedia — 2001.
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Спартыўныя сімулятары
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Камп’ютарныя гульні паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гульні для SNES
Катэгорыя·Камп’ютарныя гульні 1993 года