wd wp Пошук:

Electric Light Orchestra

Electric Light Orchestra (скарочана ELO) — брытанскі рок-гурт з Бірмінгема, створаны Джэфам Лінам і Роем Вудам у 1970 годзе. Гурт была вельмі папулярны ў 1970-я1980-я гады, у перыяд з 1971 па 1986 год (асноўны перыяд актыўнасці) выпусціў 13 студыйных альбомаў.

ELO (супольны праект Роя Вуда і Джэфа Ліна) быў сфармаваны, каб задаволіць гарачае жаданне пісаць «класічную» поп-музыку. Гурт эксперыментаваў у розных музычных кірунках: ад прагрэсіўнага рока да поп-музыкі. Ад пачатку дзейнасці групы Джэф Лін вырашаў усе арганізацыйныя пытанні, напісаў усе арыгінальныя кампазіцыі групы і прадзюсіраваў кожны альбом. Да сярэдзіны 1970-х ELO стаў адным з самых прадаваных музычных гуртаў. З 1972 па 1986 год ELO спалучалі працу ў Вялікабрытаніі і ЗША.

Гурт праіснаваў да 1986 года, пасля чаго Джэф Лін распусціў яго, узнавіўшы ў абноўленым складзе ў 2001 годзе для запісу апошняга на дадзены момант студыйнага альбома. Найболей вядомымі кампазіцыямі групы лічацца: «Ticket To The Moon», «Don’t Bring Me Down», «Calling America», «Hold On Tight», «Last Train To London»[3].

Зноскі

  1. 1 2 3 Ankeny, Jason Electric Light Orchestra - Music Biography, Credits and Discography (англ.) . Allmusic. Архівавана з першакрыніцы 17 жніўня 2012. Праверана 14 жніўня 2012.
  2. Robert Sheffield. Electric Light Orchestra (англ.)  // Spin : журнал. — 1990.
  3. Звукарь, Д. Electric Light Orchestra — Дорогая, я увеличил ELO (руск.) . Звуки.ру. Архівавана з першакрыніцы 20 студзеня 2013. Праверана 5 студзеня 2013.
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рок-гурты Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Музычныя калектывы паводле алфавіта