wd wp Пошук:

Eläkeläiset

Eläkeläiset (фін. «Пенсіянеры») — фінскі ансамбль, які грае музыку ў стылі хумпа. Утварыўся ў 1993 годзе. На працягу існавання ансамбля яго склад перажываў некаторыя змены, але найбольш сталымі ўдзельнікамі з’яўляюцца Оні Варыс (клавішныя, вакал), Марці Варыс (бас-гітара, вакал), Петэры Халанен (клавішныя, гітара, вакал), Ласі Кінунен (акардэон, вакал) і Крысціян Воўцілайнен (ударныя, вакал). Акрамя братоў Варыс і Воўцілайнена, ля вытокаў стварэння гурта стаяў гітарыст Петэры Тэравя. Тэхнічным забеспячэннем гурта займаюцца Ільмары Койвулухта (гукарэжысура і транспарт) і Пека Ёкінен (мастацкае афармленне).

Музыка

«Eläkeläiset» выконваюць пераважна кавер-версіі вядомых рок- і поп-хітоў, апрацаваныя ў манеры хумпа або больш павольнай енка. Пры гэтым кампазіцыі забяспечваюцца новымі фінскімі тэкстамі і назвамі, і апазнаць арыгінал часам бывае амаль немагчыма. Да альбома «Werbung, Baby!» (1999) назвы ўсіх кампазіцый ансамбля ўтрымлівалі кампанент Humppa, Jenkka або Polkka.

Энергічная, поўная бліскучага гумару манера выканання зрабіла «Eläkeläiset» папулярнымі далёка за межамі Фінляндыі. З гэты гуртам звязваюць новы ўсплёск цікавасці да хумпы ў канцы XX стагоддзя.

Дыскаграфія

LP

EP

Сінглы

Спасылкі

  1. Discogs — 2000. Праверана 11 лістапада 2020.
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 1993 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са складаным уваходам у Модуль:URL
Катэгорыя·Музычныя калектывы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Хумпа
Катэгорыя·Фолк-гурты Фінляндыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі