wd wp Пошук:

EBay

eBay

eBay Inc. (NASDAQ: EBAY) — амерыканская кампанія, стваральнік першых буйных анлайнавых аўкцыёнаў eBay. Заснаваны ў 1995 годзе eBay з’яўляецца адным з найбольш яскравых і паспяховых прыкладаў сярод так званых бурбалак даткомаў. Цяпер гэта шматмільярдны бізнес, які прадстаўлены больш чым у 30 краінах. eBay вырас з першапачаткова аўкцыёну фармату «ўстаноўленнага часу» ў аўкцыён фармату «Набыць цяпер» як стандартны прынцып шопінгу. Да верасня 2009 года кампанія валодала вядомым прадуктам Skype.

Гісторыя развіцця

Штаб-кватэра ў Сан-Хасэ

Штаб-кватэра eBay знаходзіцца ў Сан-Хасэ. Стваральнік сайту — іранскі праграміст французскага паходжання П’ер Амідз’яр, які першапачаткова вёў гэту старонку як персанальную.

Адзін з першых лотаў, прададзенных на eBay, была зламанная лазарная ўказка за 14,83 долары. Здзіўлены Амідз’яр звязаўся з пераможцам аўкцыёну з пытаннем, ці зразумеў той, што лазарная ўказка зламаная. У адказе па электроннай пошце пакупнік патлумачыў, што ён з’яўляецца калекцыянерам зламанных указак.

У лістападзе 1996 года eBay падпісаў сваё першае ліцэнзыйнае пагадненне з кампаніей Electronic Travel Auction на выкарыстанне тэхналогіі SmartMarket для продажу квіткоў на летакі і іншыя турысцкія прадукты. Рост быў фенаменальным: у студзені 1997 года сайт правёў 2 млн аўкцыёнаў, у параўнанні з 250 тыс. напрацягу ўсяго 1996 года. Кампанія афіцыйна змяніла назву свайго сэрвісу з AuctionWeb на eBay у верасні 1997 года.

Першапачаткова сайт належыў Echo Bay Technology Group, кансалтынгавай фірме Амідз’яра. Ён спрабаваў спачатку зарэгістраваць даменнае імя echobay.com, але не знайшоў яго, бо яно было занята Echo Bay Mines, золатаздабываючай кампаніяй. Таму было вырашана скараціць назву аўкцыёну да eBay.com.

Кампанія паступова пашырала катэгорыі тавараў, якія выстаўляліся на таргі: ад прадметаў калекцыянавання да практычна любых тавараў. Бізнес рос хутка і ў лютым 2002 года кампанія набыла IBazar, падобны еўрапейскі анлайн-аўкцыён, заснаваны ў 1995 годзе, а затым купіла плацёжную сістэму PayPal.

Самыя незвычайныя лоты

Зноскі

  1. http://files.shareholder.com/downloads/ebay/5270403203x0x935618/61DC48DD-11A4-437A-81A7-39F3FE892B68/Final_eBay_2016_Annual_Report.pdf
  2. https://ja.wikipedia.org/wiki/Qoo10

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Сеткавыя супольнасці
Катэгорыя·EBay
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кампаніі, заснаваныя ў 1995 годзе
Катэгорыя·Сайты, якія з’явіліся ў 1995 годзе
Катэгорыя·Кампаніі паводле алфавіта
Катэгорыя·ІТ-кампаніі ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Транснацыянальныя карпарацыі
Катэгорыя·Сайты ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кампаніі, якія маюць лістынг акцый на NASDAQ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кампаніі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Сайты прыватных аб’яў
Катэгорыя·Сайты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу