wd wp Пошук:

Die Presse

Die Presse — аўстрыйская ліберальная газета, належыць Styria Media Group. Выходзіць штодзённа (акрамя нядзелі) на 32 палосах, у суботу на 50. Галоўны рэдактар з 2012 года — Райнер Новак.

Заснавана ў часы Рэвалюцыі 1848-49 гадоў прадпрымальнікам Аўгустам Цангам па прыкладзе парыжскай La Presse — першы нумар выйшаў 3 ліпеня.

Пасля аншлюсу з нацысцкай Германіяй 12 сакавіка 1938 года 22 рэдактараў-яўрэяў з 37 звольнілі. Газета знаходзілася пад кантролем нацыстаў і была адасоблена ад выдавецтва Oesterreichische Journal A.G.

31 студзеня 1939 аб’яднана з «Neuen Wiener Journal» пад назвай «Neuen Wiener Tagblatt». 26 студзеня 1946 года аднавіла выданне, з 19.10.1948 года выдаецца штодзённа.

Сучасная газета асвятляе пытанні ўнутранай і знешняй палітыкі, эканомікі, спорта, друкуе фельетоны.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Газеты Аўстрыі
Катэгорыя·Газеты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Газеты без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Друкаваныя выданні, якія ўзніклі ў 1848 годзе