wd wp Пошук:

Despacito

«Despacito» (з ісп.  «Паволі») — песня пуэртарыканскіх музыкантаў Луіса Фонсі і Дэдзі Янкі.

Была запісана ў 2017 годзе на іспанскай мове і адразу стала штампаваць рэкорды. За першыя тры месяцы яна мела 3 мільярды праглядаў на «YouTube», а за год — ужо 5 мільярдаў. Да 2022 года колькасць праглядаў «Despacito» на «YouTube» дасягнула 8 мільярдаў[1], што больш, чым насельніцтва Зямлі.

Песня займела шмат кавераў.

Зноскі

  1. Nashaniva.com

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Сінглы 2017 года
Катэгорыя·Песні на іспанскай мове