wd wp Пошук:

Dendrochirotida

Dendrochirotida — атрад ігласкурых з класа галатурый (Holothuroidea).

Біялагічнае апісанне

Гэты вялікі і шырока распаўсюджаны атрад аб’ядноўвае найбольш прымітыўных прадстаўнікоў дадзенага класа, якія валодаюць лепш выяўленай пяціпрамянёвай сіметрыяй, дрэвападобнымі шчупальцамі і амбулакральнымі ножкамі, якія маюць прысоскі і служаць для руху. Асноўная маса відаў гэтага атрада жыве галоўным чынам у прыбярэжных водах і на глыбінях да 500-1000 м, і толькі адзінкавыя віды апускаюцца на больш значную глыбіню. У рамках гэтага атрада можна назіраць галатурый з вельмі разнастайнай формай цела, надзвычай прыстасаваных для пражывання ў розных умовах[1][2]. Самым буйным відам атрада з’яўляецца Cucumaria frondosa з даўжынёй цела да 60 см.

Сістэматыка

Атрад змяшчае 555 відаў у 90 родах з васьмі сямействаў[3]:

Зноскі

  1. Marine Species Identification Portal
  2. An illustrated key to the sea cucumbers of the South Atlantic Bight Retrieved 2012-02-12.
  3. Kerr, Alexander M. 2000.
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігласкурыя
Катэгорыя·Атрады ігласкурых
Катэгорыя·Артыкулы без спасылкі на Віківіды