wd wp Пошук:

Decca Records

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Decca (значэнні). Decca Records — брытанскі лэйбл гуказапісу, заснаваны ў 1929 годзе Эдвардам Льюісам. У 1934 годзе было адкрыта амерыканскае аддзяленне, аднак пасля Другой Сусветнай вайны сувязі з заакіянскай кампаніяй саслаблі на некалькі дзесяцігоддзяў. У наш час абедзве кампаніі належаць канцэрну Universal Music Group (які першапачаткова вырас з амерыканскай Decca), які, у сваю чаргу, уваходзіць у медыйны кангламерат Vivendi, размешчаны ў Францыі. Decca Records выпускае запісы розных жанраў, уключаючы джаз, рок, поп і класічную музыку.

Назва лэйбла ўзыходзіць да партатыўных грамафонаў «Decca Dulcephone», запатэнтаваных кампаніяй-вытворцам Barnett Samuel & Sons у 1914 годзе. Фірма пазней была пераназвана ў The Decca Gramophone Co. Ltd. і прададзена былому маклеру Эдварду Льюісу ў 1929 годзе. Само слова «Decca» было прыдумана Уілфрэдам Самюэлем, які злучыў слова «Мекка» з першай літарай свайго брэнда «Dulcet» / «Dulcephone». Па яго меркаванні, «Decca» было проста вымаўляць на большасці моў.

Зноскі

  1. MusicBrainz — MetaBrainz Foundation, 2000. Праверана 13 мая 2020.
  2. Decca Record Co., Ltd. // 20th Century Press Archives — 1908. Праверана 27 ліпеня 2021.
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Кампаніі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кампаніі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе
Катэгорыя·З’явіліся ў 1929 годзе
Катэгорыя·Кампаніі, заснаваныя ў 1929 годзе
Катэгорыя·Лэйблы гуказапісу Вялікабрытаніі