wd wp Пошук:

Dark Tranquillity

Dark Tranquillity (з англ. — «Цёмны спакой», «Змрочны спакой») — шведскі метал-гурт, створаны ў 1989 годзе ў Гётэбаргу, пад назвай Septic Broiler. Пасля запісу дэма Enfeebled Earth музыканты змянілі назву на Dark Tranquillity. Нараўне з In Flames і At the Gates з’яўляюцца піянерамі жанру меладычны дэз-метал.

Дэбютны альбом Skydancer, які выйшаў у 1993 годзе, атрымаў распаўсюджванне ў андэграўндзе. Пасля выпуску другога альбома The Gallery у 1995 годзе, гурт атрымаў прызнанне больш шырокай аўдыторыі слухачоў. Альбом быў аднесены да класікі жанру нараўне з The Jester Race і Slaughter of the Soul.

Тэматыка і афармленне ранніх альбомаў, а таксама тэксты песень гурта звязаны са скандынаўскай міфалогіяй, матэрыялізмам, эзатэрыкай, смерцю. Пазнейшы матэрыял уключае ў сябе як філасофію, псіхалогію (альбом Character цалкам прысвечаны рысам характару), так і лірычныя балады («Auctioned» і «Day To End»).

Зноскі

  1. https://www.theprp.com/2020/03/30/news/dark-tranquillity-officially-welcome-chris-amott-john-reinholdz-as-permanent-members/
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Музычныя калектывы паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра музычныя калектывы без ілюстрацый
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных