wd wp Пошук:

DKW NZ 350

DKW NZ 350

DKW NZ 350
Выпуск 19381945
Вытворца DKW
Рухавік
Аб'ём 346 см³
Магутнасць 11,5 к.с.
Фотагалерэя на Wikimedia Commons

DKW NZ 350матацыкл кампаніі DKW.

Апісанне

У пачатку 1938 года DKW прадставіла новае пакаленне матацыклаў серыі NZ, якая першапачаткова складалася з дзвюх мадэляў: NZ 250 (247 куб. см., 9 к.с.) і NZ 350 (346 куб. см., 11,5 к.с.)[1]. У 1939-м серыя NZ была пашырана 500 кубовым матацыклам (489 куб. см., 18,5 к.с.).

Рухавік — двухтактавы, аб’ёмам 346 см³, атрымаў ланцуговую маторную перадачу пад алюмініевай крышкай картара. Каробка перадач — чатырохступеньчатая, у дадатак да ручнога з’явіўся нажны механізм пераключэння перадач. Гэта быў першы DKW з хоць і дубляваным, але нажным пераключэннем перадач[2].

Рама — складанага сячэння з штампаванай сталі. Да рамы мацаваліся дзве заднія траверсы. Пярэдні відэлец — паралелаграмнага тыпу. Цэнтральны пераключальнік электраабсталявання вынесены на бензабак.

DKW NZ 350/1 з калыскай

У 1943 годзе матацыкл атрымаў ваенную мадыфікацыю DKW NZ 350/1, якая мела некаторыя адрозненні ад грамадзянскай: адмысловыя кранштэйны на баку для мацавання процігазнай скрынкі, кофры-скрыні па баках задняга кола, паветраны фільтр інерцыйнага тыпу, менш глыбокае пярэдняе крыло. У апошнія гады выпуску рухавік атрымаў чыгунны картэр у мэтах эканоміі алюмінія.

DKW NZ 350 выпускаўся да канца Другой сусветнай вайны. Было выпушчана 57000 матацыклаў: 45300[1] адзінак DKW NZ350, і 12000 яго ваеннай мадыфікацыі DKW NZ 350/1.

Іж-350

Асноўны артыкул: Іж-350 У 1945 годзе выпуск матацыкла пад назвай Іж-350 быў пачаты ў СССР па тэхналагічнай дакументацыі і абсталяванні, атрыманым па рэпарацыях[3].

Зноскі

  1. 1 2 DKW NZ 350, 1939 // audi.com (ням.)
  2. ДКВ // Энциклопедия мотоциклов. Фирмы. Модели. Конструкции.. — «За рулём», 2003. — С. 187. — 576 с. — ISBN 5-85907-340-2.(руск.)
  3. Марафон со смертельным исходом // Мото : часопіс. — 2011. — № 10. — С. 59.(руск.)

Літаратура

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Матацыклы паводле алфавіта
Катэгорыя·Матацыклы DKW
Катэгорыя·Матацыклы Германіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай