wd wp Пошук:

Cp

cp — каманда Unix у складзе GNU Coreutils, прызначаная для капіравання файлаў з аднаго каталога ў іншыя (магчыма з іншай файлавай сістэмы). Зыходны файл застаецца нязмененым, імя створанага файла можа быць такім жа, як у зыходнага, ці адрознівацца.

Наступныя прыклады ўжывання датычацца AIX версіі cp. У іншых аперацыйных сістэмах сямейства Unix дадзеная каманда можа мець іншыя ключы. У DOS і Windows аналагам з’яўляецца каманда COPY.

Ужыванне

Каб скапіраваць файл

    cp [ -f ] [ -h ] [ -i ] [ -p ][ -- ] файл-крыніца мэтавы_файл

Каб скапіраваць файл ці файлы ў іншы каталог

    cp [ -f ] [ -h ] [ -i ] [ -p ] [ -r | -R ] [ -- ] файл-крыніца... мэтавы_каталог

Каб скапіраваць каталог у іншы каталог (неабходна выкарыстаць флаг -r ці -R)

    cp [ -f ] [ -h ] [ -i ] [ -p ] [ -- ] \{ -r | -R \} каталог-крыніца... мэтавы_каталог

Сінтаксіс каманды

у некаторых сістэмах прызначаны alias cp=‘cp -i’, г.зн. па змаўчанні каманда cp будзе пытацца аб перезапісе

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Утыліты UNIX