wd wp Пошук:

Colossoma macropomum

Colossoma macropomum — від прэснаводных прамянёвапёрых рыб з падсямейства Serrasalminae сямейства Characidae або (па іншай класіфікацыі) сямейства Serrasalmidae, адзіны від у родзе Colossoma.

Апісанне

З’яўляецца найбуйнейшым прадстаўніком Characidae у Паўднёвай Амерыцы, сустракаецца ў басейне рэк Амазонка і Арынока. У даўжыню дасягае 108 см, але звычайна каля 70 см, маса да 40 кг[2]. Знешні выгляд рыб гэтага віду нагадвае піранняў, цела высокае, сціснута з бакоў, вочы вялікія. Колер — ад чорнага да шэрага, з варыяцыямі. Каля 10 % масы цела складае тлушч. Рыба мае квадратныя зубы, што робіць іх неверагодна падобнымі на зубы чалавека. Замест таго, каб пранізваць ікламі ахвяру і разрываць яе, паку пракусваюць цела здабычы наскрозь, адрываючы ад яго кавалкі. Рыба сваімі сківіцамі можа лёгка расколваць арэхі.

Спосаб жыцця

Трымаюцца, як правіла, паасобку, маляўкі спажываюць зоапланктон, насякомых, слімакоў, дарослыя рыбы — у асноўным ядуць раслінную ежу, харчуюцца садавінай і іншым кормам расліннага паходжання[3][4][5]. Маладыя асобіны трымаюцца ў чорных водах ракі да палавога паспявання. Гэты від распаўсюджаны ў аквакультуры, мае добры імунітэт і пераносіць нізкую мінералізацыю вады.

Зноскі

  1. FishBase: Сінонімы Colossoma macropomum (Cuvier, 1816)
  2. Буры паку ў базе дадзеных FishBase (англ.
  3. Fruit-feasting fish fertilize faraway forests : Nature News
  4. Vegetarian piranhas are the amazon’s champion gardeners | Not Exactly Rocket Science | Discover Magazine Архівавана 26 сакавіка 2011.
  5. Extremely long-distance seed dispersal by an overfished Amazonian frugivore

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Харацыніды
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта