wd wp Пошук:

Colossal Cave Adventure

«Colossal Cave Adventure» (таксама вядомая як Adventure або ADVENT) — тэкставая камп’ютарная гульня ў жанры квэст, найстарэйшая ў гэтым жанры. Першую версію «Colossal Cave Adventure» распрацаваў у 1975 годзе для мэйнфрэйма[en] PDP-10[en] праграміст і спелеолаг Уільям Краўдэр[en]. Вялікую вядомасць атрымала версія гульні, дапрацаваная ў 1977 годзе іншым праграмістам Донам Вудсам[en]; у наступныя гады рознымі распрацоўшчыкамі было створана мноства іншых, удасканаленых версій гульні на розных сістэмах.

Гульня выкарыстоўвае выключна тэкставы інтэрфейс[en], і гулец узаемадзейнічае з ёй з дапамогай простых тэкставых каманд. Пад кіраваннем гульца знаходзіцца персанаж, які абследуе сістэму пячор, дзе схаваны скарбы; задача гульца — знайсці скарбы і выбрацца з імі з пячоры, атрымаўшы як мага большую колькасць ачкоў. Асноўная частка лабірынта даволі дакладна апісвае тапалогію некаторых з Мамантавых пячор у Кентукі.

«Colossal Cave Adventure» з’яўляецца першым узорам interactive fiction[en] у гісторыі і родапачынальнікам як гэтага жанру, так і жанру квэстаў у цэлым. Акрамя гэтага, «Colossal Cave Adventure» з’яўляецца адпраўной кропкай у эвалюцыі і іншых жанраў камп’ютарных гульняў — камп’ютарных ролевых гульняў[en], roguelike[en] і MUD[en].[1]

Зноскі

  1. Richard Cobbett The 50 most important PC games of all time(англ.) . PC Gamer (18 студзеня 2016). Архівавана з першакрыніцы 20 ліпеня 2021. Праверана 5 ліпеня 2021.
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Камп’ютарныя гульні паводле алфавіта
Катэгорыя·Камп’ютарныя гульні 1975 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Гісторыя камп’ютарных гульняў
Катэгорыя·Квэсты