Coelostomidiidae — сямейства паўцвердакрылых насякомых-какцыд. 5 родаў.
Аўстралія, Новая Зеландыя, Мексіка, Цэнтральная і Паўднёвая Амерыка[1].
Дробныя чарвяцы і шчытоўкі авальнай формы. Дарослыя самкі звычайна ярка афарбаваныя, чырвоныя або аранжавыя. Ногі могуць быць цалкам развіты або рэдукаваны. Маюць 7 пар брушных дыхальцаў (радзей 6). Чатыры лічынкавых ўзросту ў самак і пяць у самцоў. Вусікі самак Coelostomidia складаюцца з 11 членікаў, у Ultracoelostoma — з 5-7. Харчуюцца сокамі дрэў і хмызнякоў[2].
5 родаў. Раней ўключаліся ў склад сямейства Margarodidae. У якасці асобнага сямейства ўпершыню згадана ў 1974 годзе (Koteja, 1974)[3][4].