Chevrolet AvalancheChevrolet Avalanche на ВікісховішчыАгульныя даныя
Вытворца: | Chevrolet |
Выпуск: | 2001—2013 |
Chevrolet Avalanche — пікап, які вырабляўся General Motors на базе Chevrolet Suburban з 2001 па 2013 год.
Было выраблена больш за 580 000 аўтамабіляў[1].
Прататып пікапа на платформе Chevrolet Suburban быў прадстаўлены ў студзені 2000 года, а ў наступным годзе была пачата серыйная вытворчасць.
У 2002 годзе GM, як афіцыйны партнёр зімовых Алімпійскіх гульняў у Солт-Лэйк-Сіці, паставіла пікапы Chevrolet Avalanche для транспарціроўкі Алімпійскага агню. На шляху да алімпійскага стадыёна эстафета пераадолела 13500 міль і прайшла праз 46 штатаў[2].
Пікап прапаноўваўся ў дзвюх асноўных версіях — 1500 і 2500 (базавая і “heavy duty”). Аўтамабіль меў суцэльны корпус, прычым для павелічэння грузавога адсека магчыма было скласці задняе сядзенне і прыбраць заднюю сценку кабіны.
Рухавікі серыі Vortec — 5,3-літровы (290 к.с. і 441 Н·м) і 8,1-літровы (340 к.с. і 617 Н·м). Акрамя задняга, быў даступны прывад на чатыры колы. Паўнапрывадная трансмісія Autotrac Active 4WD — з падлучальным з дапамогай муфты пярэднім мастом, 4-ступеньчатай аўтаматычнай каробкай перадач і двухступеньчатым дэмультыплікатарам. Падвескі колаў — спружынныя, незалежная пярэдняя і залежная задняя.
Вынікі тэста NHTSA: Chevrolet Avalanche 4 Door '2003[3] | |
---|---|
Бяспека кіроўцы пры франтальным удары | |
Бяспека пасажыраў пры франтальным удары | |
Бяспека кіроўцы пры бакавым удары | не ацэньвалася |
Бяспека пасажыраў пры бакавым удары | не ацэньвалася |
Бяспека пры перавароце | |
Другое пакаленне дэбютавала ў 2006 годзе.
Рухавікі — V8 аб’ёмам 5,3 літры магутнасцю 320 к.с. і аб’ёмам 6,0 літраў магутнасцю 355 к.с. Каробка перадач — чатырохступеньчатая, аўтаматычная[4].
У 2013 годзе выпуск быў спынены. Завяршэнне выпуску было адзначана спецыяльнай лімітаванай серыяй Black Diamond[1].
Вынікі тэста NHTSA: Chevrolet Avalanche 4 Door '2007[5] | |
---|---|
Бяспека кіроўцы пры франтальным удары | |
Бяспека пасажыраў пры франтальным удары | |
Бяспека кіроўцы пры бакавым удары | |
Бяспека пасажыраў пры бакавым удары | |
Бяспека пры перавароце | |
Статыстыка продажаў у ЗША | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
2001[6] | 2002[6] | 2003[7] | 2004[7] | 2005[8] | 2006[8] | 2007[9] | 2008[9] | 2009[10] | 2010[11] | 2011[12] | 2012[13] | 2013[13] | |||
52 955 | 89 372 | 93 482 | 80 566 | 63 186 | 57 076 | 55 550 | 35 003 | 16 432 | 20 515 | 20 088 | 23 995 | 16 986 | |||
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Chevrolet Avalanche
Chevrolet Avalanche: Truck-Zuck(ням.) . auto-motor-und-sport.de (5 чэрвеня 2001). Архівавана з першакрыніцы 17 чэрвеня 2016. Праверана 8 снежня 2019.
Chevy Avalanche: Größer, satter, lecker(ням.) . auto-motor-und-sport.de (8 лютага 2006). Архівавана з першакрыніцы 19 жніўня 2017. Праверана 8 снежня 2019.