wd wp Пошук:

Cheap Trick

Cheap Trick — амерыканскі рок-гурт, створаны ў 1973 годзе ў Рокфардзе, Ілінойс. Склад групы ўлучае Робіна Зандэра (вакал, рытм-гітара), Рыка Нільсена (лід-гітара), Тома Петэрсана (бас-гітара) і Бэна Карласа (барабаны). Cheap Trick з’яўляюцца аднымі з самых вядомых і камерцыйна паспяховых прадстаўнікоў паўэр-попа. Найболей вядомыя хіты групы: «Surrender», «I Want You to Want Me», «Dream Police» і «The Flame».

У японскай прэсе гурт часта згадваецца як «амерыканскія Beatles»[1]. У кастрычніку 2007 года, Сенат Ілінойса абвясціў 1 красавіка Днём Cheap Trick на тэрыторыі ўсяго штата Ілінойс[2]. Гурт заняў 25 месца ў спісе «100 найвялікшых хард-рок выканаўцаў» па версіі канала VH1[3].

Зноскі

  1. Journey, Cheap Trick thrill nostalgic crowd. By Maria Verso. The Arizona Republic. Published Oct. 4, 2008. Retrieved Dec. 26, 2008.
  2. Cheap Trick wants you to want them Архівавана 11 снежня 2012.. By Mark Jordan. The Commercial Appeal. Published November 9, 2007.
  3. Artists of Hard Rock (40 - 21) Архівавана 16 сакавіка 2009.. VH1. Retrieved December 26, 2008.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Музычныя калектывы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выканаўцы, якія ўзначальвалі Billboard Hot 100
Катэгорыя·Хард-рок-гурты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са складаным уваходам у Модуль:URL
Катэгорыя·Квартэты
Катэгорыя·Рок-гурты ЗША